Намапавалі!

Якія ініцыятывы можна адшукаць на мапе Беларусі?

 

Мапа заўтрашняга дня — гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама шукаць партнёраў ці магчымасці валанцёрства.

18 кастрычніка прэзентацыя Мапы адбылася ў Віцебску. Каротка распавядаем пра сам праект, а яшчэ – пра ініцыятывы, якія ўжо ёсць на беларускай актывісцкай мапе.

Мэты мапы

Мы хочам павысіць давер паміж грамадскімі арганізацыямі і шырокім колам грамадзян, таму Мапай:

- Павышаем адкрытасць і бачнасць грамадскіх ініцыятыў для шырокага кола людзей.

- Паглыбляем узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, актывістамі і грамадствам.

- Ствараем кааперацыю айці-валанцёраў з іншымі актывістамі.

Для каго?

Грамадзянам - знаходзіць ініцыятывы, блізкія па каштоўнасцям, і ўлучацца ў іх дзейнасць.

Арганізацыям - знаходзіць ініцыятывы, блізкія па духу, і ствараць партнёрскія сувязі.

Актывістам - знаходзіць ініцыятывы і размяшчаць іх на мапе, рабіць іх дзейнасць бачнай для шырокага грамадства.

Прынцыпы

Opensource. Мапу мы развіваем супольнасцю актывістаў і айціваланцёраў. Таму адкрыты не толькі код, але ўдзел супольнасці.

Частка глабальнай Мапы. На Мапе адлюстроўваюцца праекты з іншых краін. Мы развіваем і сябе, і тым самым дадаем разнастайнасці сусветнай супольнасці.

Opendata. Усе створаныя дадзеныя захоўваюцца пад ліцэнзіяй СС0, гэта значыць дапасуюцца да прынцыпа свабоднага выкарыстання. Кантэнт ствараецца самімі карыстальнікамі без абмежаванняў.

Падзеі афлайн

1. Хакатоны сумеснай працы актывістаў і айціваланцёраў.

2. Кансультуем і вучым па карыстанні Мапай.

3. Асветніцкія лекцыі па опенсорсу і ўзаемадзеянні супольнасцяў.

Якія віцебскія праекты ўжо можна адшукаць на мапе?

Адкрытая квір-супольнасць ClosetFree, ініцыятыва “Хайсы – Віцебскія Курапаты”, адукацыйныя курсы “Навука па-за сабой”, “Сустрэча” для прафілактыкі ВІЧ/СНІД для мужчын, што маюць кантакты з мужчынамі, цэнтр культуры VZAP, рэгіянальны рэсурсны цэнтр, сацыяльна-культурніцкая ўстанова “Віцебск для мяне”, лофт “49 квадратаў”, праект “Новае жыццё ў абмен на коркі”, арт-лэйбл “Нордсайт”, арт-паб “Торвальд”, праекты “Віцебск – горад, што адукоўваецца”, грамадскае аб’яднанне “Дзіцячай актыўнай рэабілітацыі”, адкрытыя адукацыйныя падзеі “ОГО”, скетчбук-вандроўнік, УМСА-Віцебск, фестываль “Прастора”.

Мне цікава! Як удзельнічаць?

1. Дапамагаць кодзіць.

2. Дадаваць ініцыятывы на мапу.

3. Рабіць прэзентацыі.

Даведацца болей пра праект можна тут.

Як з намі звязацца?

Сёння Мапа актыўна распрацоўваецца, і будзем удзячныя за вашыя водгукі на пошту:

falanster.by@gmail.com

Фота прадстаўлены арганізатарамі.

 
Vitebsk4me · 20.10.2019