Конкурс “Грамадская стужка” стартуе ў Віцебску

Спаборніцтва для журналістаў горада і вобласці

 

10 жніўня стартуе прыём заявак на конкурс журналісцкіх публікацый “Грамадская стужка”. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты, аўтары і блогеры, якія працуюць у Віцебску і Віцебскай вобласці. Прыём будзе ажыццяўляцца да 13 верасня ўключна.

Да конкурса дапускаюцца матэрыялы пра грамадскую актыўнасць ў горадзе Віцебску і вобласці. Мы чакаем аўтарскія тэксты, рэпартажы, інтэрв’ю, відэа і фотасправаздачы. Прымаюцца матэрыялы, якія былі ўпершыню апублікаваныя ў перыяд з 1 лістапада 2017 года.

Мэта конкурса “Грамадская стужка” палягае ў тым, каб прыцягнуць увагу да тэкстаў сацыяльнай, культурніцкай і грамадска-значнай тэматыкі. У вашай заяўцы каротка напішыце пра сябе і свой досвед працы, і дашліце спасылкі альбо копіі ня больш за 3-х матэрыялаў.

Таксама каротка напішыце пра важнасць заяўленых тэмаў асабіста для вас.

Матэрыялы будзе ацэньваць журы, якое складаецца з прадстаўнікоў рэспубліканскіх СМІ, грамадскіх дзеячоў і актывістаў.

Будуць адзначаны тры лепшыя работы. Галоўны прыз – смартфон.

Заяўкі дасылайце на адрас kursmediavtb@gmail.com.

Інфармацыя на сайце www.vitebsk4.me.

 
Vitebsk4me · 09.08.2018