“Дзякуй” за актывізм

У Віцебску прашоў другі “Грамадскі фуршэт”

 

Ствараць і запачаткоўваць добрыя традыціі – безумоўна прыемна. Каманда ўстановы “Віцебск для мяне” вось ужо другі год запар правяла прэмію для актывістаў “Грамадскі фуршэт”. Цырымонія – наш спосаб сказаць “вялікі дзякуй” усім людзям і ініцыятывам, дзякуючы якім горад і вобласць становяцца лепей. У гэтым годзе на нашага ўзнагароджання далучыліся Офіс еўрапескай экспертызы і камунікацыіCityDogРэгіянальная газета з Маладзечна, часопіс пра Берасце Бінокль” і агенцыя рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

У гэтым годзе мы абіралі намінантаў адкрытым прыёмам прапаноў, журы складалася з экспертаў і экспертак у вобласці грамадскай дзейнасці і актывізму і сяброў VITEBSK4ME. Урачыстасць адбылася 31 сакавіка ў бары “Брэвіс”. Сярод нашых гасцей былі не толькі намінанты, але і нашы сябры па актывізму з Мінску. З радасцю дзелімся с вамі лепшымі і неабыякавымі людзьмі нашага горада!

Намінація ”Уздым” – Фестываль “Картонка”.

Светлая і радасная падзея, якая расфарабавала даждлівы віцебскі ліпень. Музычны фэст з фуд-кортам і актыўнасцямі, які зладзілі Наташа Дагіль і Саша Канашонак на тэрыторыі Віцебскай карданажнай фабрыкі.

Намінацыя “Адукацыйны праект” – курсы “Мова Нанова Віцебск”.

Узнагароду атрымаў адзін з вядоўцаў курсаў – Іван Рагавы, адзначыўшы, што гэта лепшы падарунак на 5-цігоддзе курсаў. Зараз “Мова Нанова” – паўнавартасны адукацыйны праект для тых, хто хоча глыбей пазнаёміцца са светам беларускай мовы і культуры, які дзейнічае ў 20 гарадах нашай краіны.

Намінацыя “Адукацыйны праект” – навукова-папулярныя лекцыі “Навука па-за сабой”.

Яшчэ адзін асветніцкі праект, які робіць жыхароў горада больш адукаванымі. Сустрэчы ў фармаце лекцый і майстар-класаў з бясплатным уваходам, дзе можна даведацца літаральна пра ўсё: ад таго, як фармуецца дзяржаўны бюджэт да таго, што такое вялікі калайдар.

Намінацыя “Сацыяльны праект” – грамадскае аб’яднанне “Дзіцячай актыўнай рэабілітацыі”.

Аб’яднанне, пра якое мы пісалі зусім нядаўна, удзельнікі праекта Social Weekend. Каманда людзей, якія сутыкнуліся з цяжкімі захворваннямі ў сваіх блізкіх і дзетак, але не апусцілі рукі і ўпэўнена змагаюцца за права на рэабілітацыю і паўнавартаснае жыццё і інклюзіўны сервіс для іх.

Намінацыя “Сацыяльна-адказны бізнес” – арт-паб “Torvald”.

Нашыя добрыя сябры, дзверы якіх заўсёды адчынены для любых ідэй і падзей. Менавіта на пляцоўцы “Торвальда” праходзіць большая частка сустрэч і падзей, ды й, чаго хаваць, усе after-party актывісцкіх тусовак.

Намінацыя “Сацыяльна-адказны бізнес” – Наталля Кісялёва.

Наталля – значная і вядомая персона ў горадзе, якая не толькі лёгка руліць уласным бізнесам, але дбае пра дапамогу тым, каму гэта патрэба. Як чалец Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў, менавіта Наташа ініцыюе візіты ў дзіцячыя дамы, прытулкі і прапагандуе дапамогу ім.

Намінацыя “Праваабарончы праект” – #мненормально.

Маленькі праект з вялікім будучым. Пашукай у інтэрнэце шэраг стыкераў і публікацый па хэштэгу і, спадзяемся, у цябе не ўзнікне сумневаў, што мець шчочкі – гэта нармальна, есці пасля шасці – гэта нармальна, быць сабой – гэта нармальна!

Намінацыя “Медыя” – блогеры KoshkaVitebsk і LapinVitebsk с праектам Osnovnoi.by.

Людзі, якія не саромеюцца называць сабе “блогерамі №1 у Віцебску” і маюць рацыю. Гэту актыўную парачку разам са смартфонамі можна ўбачыць на любой значнай гарадской падзеі. І мы дзякуем ім за магчымасць даведвацца пра новыя гарадскія цікавосткі!

Намінацыя “Спартовы (ЗЛЖ) праект” – ІМПЭТ: інклюзіўныя танцы ў Віцебску.

Яшчэ адна важная і заўважная гарадская ініцыятыва. Кіраўнічка праекта Марына Булатоўская аб’яднала людзей з інваліднасцю і проста тых, хто любіць танчыць, каб збірацца на заняткі “з сонейкам у галаве”: добры настрой, новых сяброў і добрую фізічную форму тут вам гарантуюць.

Намінацыя “Экалагічны праект” – фестываль “Адамаўскі фэст”.

Любімая майская падзея для ўсіх жыхароў Вялікіх і Малых Лётцаў і проста свята на свежым паветры, якое можа прымусіць нават закаранелых гараджан паспяшацца на ранішні цягнік.

Намінацыя “Культурная падзея” – фестываль “SPRAVA”.

Калі вы не былі на SPRAVA, здаецца, вы нічога не ведаеце пра магію фестываляў. Падзея ў Чашніцкім раёне, якая перарасла межы фестываля: тут і выступы ў старой царкве, і будоўля, і палявая кухня – і ўсё сіламі валанцёраў.

Намінацыя “Культурная падзея” – праект “Дзядзя Віця”.

Дзядзя Віця – новы гарадскі герой і персанаж. Калі вашы сябры ўпершыню прыехалі ў горад, забудзьцеся пра “культурную сталіцу Беларусі”, а лепей дачакайцеся цемры і выйдзеце ў пешаходны цэнтр горада, дзе экскурсію па ліхтарах вам правядзе маленькі чалавечак Віця.

Намінацыя “Лідарка 2018 года” – Яўгенія Пачэпка

Дзяўчына, якая, здаецца, зладзіла не меней чым палову падзей у горадзе. Кіраўнічка Рэгіянальнага рэсурснага цэнтра, ініцыятар лекцый “Навука па-за сабой”, праекта “ОГО!” і яшчэ, і яшчэ. Жэня, толькі наперад!

Намінацыя “Партнёрства” – Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка.

Яшчэ адзін “дом”, куды можна звярнуцца з любой ініцыятывай і падзеяй. Дзякуем кіраўніцтву бібліятэкі за гатоўнасць ісці насустрач і падтрымку.

Намінацыя “Партнёрства” – Кафэ-бар “Brevis”.

Гасціннае месца, якое другі год запар робіць “Грамадскі фуршэт” самай прыгожай і выкшталцонай падзеяй горада.

Намінацыя “Партнёрства” – Віцебскі цэнтр сучаснага мастцтва.

Добрыя сябры vitebsk4me, з дапамогай якіх адбылося шмат падзей. Дзякуем за супрацу, родныя!

Намінацыя “Партнёрства” – аддзел культуры Вітебскага гарадского выканаўчага камітэта.

Падтрымка, дзякуючы якой актывісцкія падзеі горада набываюць новы статус. Дзякуем кіраўнічцы аддзела Наталлі Аляксееўне Шыянок за ўвагу, тактоўнасць і дапамогу.

Вось так, у дзве гадзіны, успомнілі і адзначылі наш круты і насычаны падзеямі 2018 год! Яшчэ раз вялікі дзякуй тым людзям і ініцыятывам, якія супрацоўнічалі, дапамагалі і былі побач з намі. Дзякуем і ўсім астатнім шматлікім намінантам, які прыйшлі на “Грамадскі фуршэт”: ваша дзейнасць не застанецца не заўважанай і неадзначай. Наступны год будзе толькі лепей!

Занатавала Віка Фаміна, здымаў Іван Сямёнаў.

Дзякуем за бліскучую арганізацыю фуршэта дырэктарцы "Віцебск для мяне" Вользе Бізікавай

#v4me loves you

 
Vitebsk4me · 02.04.2019