Прынята лічыць, што першы кінасеанс у Віцебску адбыўся 15 (па старым стылі – 3) лютага 1898 года ў памяшканні яхт-клуба. Гэтая інфармацыя не выклікала ніякіх сумненняў, паколькі звычайна пацвярджалася адпаведнай цытатай з «Віцебскіх губернскіх ведамасцей». Дата фігуруе ў мностве публікацый, і 15 лютага трывала ўвайшло ў аналы віцебскай гісторыі як пачатак кінапракату і з’яўленне «вялікага нямога» ў горадзе.
Трэба адзначыць як сумны для гісторыкаў і краязнаўцаў Віцебска факт, што бліжэйшыя больш-менш поўныя падшыўкі такой важнай для гісторыі горада крыніцы, як «Віцебскія губернскія ведамасці» знаходзяцца ў бібліятэках Пецярбурга і Масквы, што робіць дадзеную крыніцу маладаступнай, і гэта адна з прычын мізэрнасці нашых ведаў пра гісторыю горада.
Але вось выпала магчымасць пагартаць запаветную падшыўку. І якое ж было наша здзіўленне, калі ў нумары за 5 лютага 1898 года выявіўся артыкул пад назвай «Апошнія сеансы сінематографа».
Змест артыкула настолькі разыходзіцца з застылым меркаваннем, што варта прывесці яго тэкст цалкам:
Такім чынам, першы кінасеанс у Віцебску адбыўся 5 лютага 1898 г. па новым стылі і не ў яхт-клубе, будынак якога не захаваўся, а ў духоўнай семінарыі, у будынку якой цяпер месціцца станкаінструментальны каледж. Верагодна, паказ фільмаў у прысутнасці епіскапа быў невыпадковы – патрабавалася заручыцца ухвалой царквы, паколькі, калі меркаваць па назвах, некаторыя з фільмаў па нормах таго часу былі даволі фрывольнымі.
Віцебск. Духоўная семінарыя (злева ад Успенскага сабора), ніжэй і бліжэй да вады – яхт-клуб. Паштоўка, пач. ХХ стагоддзя.
Нягледзячы на ўсю шырыню «геаграфіі» сеансаў у Віцебску, аўтар артыкула толькі пра паказ у яхт-клубе заўважыў, што гледачоў сабралася «вельмі шмат». Публіка не спяшалася ўбачыць дзівоцтва – юны «сінематограф» яшчэ меў патрэбу ў «раскрутцы». Магчыма, адпужваў высокі кошт, а магчыма – чуткі пра менш дасканалыя апараты, што дэманстравалі «фатаграфіі ў руху», – кінетаскоп Томаса Эдысана і тэатрограф Роберта Пола, пра якія казалі, што разглядзець дэманстраваную карціну было цалкам немагчыма, але сапраўдны «люм’ераўскі» апарат ужо дасягнуў неабходнай якасці.
Каштоўны артыкул і тым, што называе прозвішча першага кінапракатчыка ў Віцебску – спадара Каціна. Раней існавала меркаванне, што сінематограф прывёз у горад раз’яздны агент братоў Люм’ер – Фелікс Месгіш. Але, як бачым, у Расіі з’явіліся ўжо ўласныя ўладальнікі апаратаў вядомых французаў, якія імкнуліся ўсяляк даказаць сваю добрасумленнасць і заручыцца рэкамендацыямі і станоўчымі водгукамі.
С.А. Кацін быў і вельмі мабільным: ужо 4 чэрвеня 1898 г. ён арганізаваў паказ сінематографа ў Томску. Каб паўней адчуць атмасферу першых кінасеансаў, дазволім сабе дапоўніць наш аповед водгукамі з томскай газеты «Сібірскае жыццё». Як адзначалася, гледачоў сабралася няшмат, і збор ад першага сеансу наўрад ці апраўдаў выдаткі. Аўтар артыкула вельмі шкадаваў аб гэтым, паколькі, на яго думку, пракатчык для «найлепшага выканання праграмы» не шкадаваў сродкаў і рабіў усё магчымае:
Віцебск. Успенскі сабор, левее – Духоўная семінарыя, ніжэй на беразе – яхт-клуб. Паштоўка, пач. ХХ стагоддзя.
На апошні сеанс 12 ліпеня гледачоў сабралася ўжо так шмат, што нават пры зніжэнні коштаў на квіткі (ложы – 4 і 5 руб., «крэслы» – ад 2 руб. 50 к., стул – 60 к., «амфітэатр» – 40, 30, 25 к., «галерэя» – 20 к.) [2] збор склаў больш за 400 рублёў [3].
Адзін з аўтараў, з захапленнем гаворачы пра паказы Каціна, прадказваў кіно вялікую будучыню:
Аднак вельмі хутка выявілася, што сінематограф здольны сеяць не толькі добрае і вечнае – касу давалі зусім не пазнавальныя фільмы. А якімі былі запыты публікі, такімі былі і карціны, што дэманстраваліся пракатчыкамі.
- [1] На синематографе // Сибирская жизнь. – 1898. – № 117. – 6 июня. – С. 2.
- [2] Последний сеанс г. Катина с синематографом Люмьера в пользу местного школьного о-ва // Сибирская жизнь. – 1898. – № 122. – 12 июня. – С. 3.
- [3] На синематографе в театре Королева // Сибирская жизнь. – 1898. – № 122. – 12 июня. – С. 3.
- [4] Е.Н. Синематограф // Сибирская жизнь. – 1898. – № 121. – 11 июня. – С. 3.