Адной з рэчаў, па якіх мы моцна сумавалі падчас самаізаляцыі і асабліва вострай сітуацыі з вірусам, сталі сустрэчы з сябрамі, а таксама масавыя культурніцкія падзеі.
Нашы сябры з арт-паба “Торвальд”, якія ўсю пандэмію мужна кармілі лекараў, знайшлі выйсце: зараз яны правядзяць падзеі на свежым паветры, а таксама транслююць іх у Інстаграм.
25 чэрвеня адбыўся першы канцэрт ад гурта “Mary Flora Bell”. Музыкі гралі каверы вядомых рок-кампазіцый, а таксама сэт невялікай блюзавай імправізацыі. Трансляцыя тут.
28 чэрвеня на лэтняй тэрасе запальвалі “Jearsy Band” з лепшымі каверамі на сусветна вядомыя кампазіцыі.
12 ліпеня, у мінулую нядзелю, гасцямі “Торвальда” стаў гурт :ЯR:. Гэта сайд-праект музыкаў з віцебскіх гуртоў Syomi і De Puta Madre Banda. Хоць і з-за надвор’я сэт давялося перанесці ў памяшканне, усе жадаючыя маглі бяспечна глядзець яго у анлайне. Траснляцыя тут.
Апошняя падзея серыі адбудзецца ў пабе ўжо ў сераду, 15 ліпеня. Гэта будзе арт-марафон “ПАБачымся з Альгердам”. Гэта будзе вечарына з удзелам віцебскіх музыкаў і літаратараў, у тым ліку Алеся Замкоўскага і Міхаіла Рубіна. Пачатак плануюць а 18-й гадзіне. Стрым можна глядзець у Інстаграм-акаўнце паба: https://www.instagram.com/torvald_pub/.
Гэтыя падзеі далі магчымасць віцебскім выканаўцам і музычным калектывам, асветніцкім і забаўляльным праектам, а таксама іх прыхільнікам засвоіць бяспечныя фарматы правядзення публічных мерапрыемстваў падчас пандэміі.
Падчас канцэртаў выступоўцы у тым ліку інфармавалі гледачоў пра здаровы лад жыцця і бяспечныя паводзіны падчас пандэміі, пра дабрачынныя ініцыятывы ў віцебскім рэгіёне, а таксама заклікалі гледачоў іх падтрымліваць.
Усе падзеі праводзяцца ў адасобленых лакацыях арт-паба “Торвальд” (канцэртная зала, летняя тэраса) з захаваннем рэкамендацый СААЗ. Праект адбываецца ў межах кампаніі "Зробім лепш 2020" пры падтрымцы Асамблеі НДА Беларусі.