“Варшаўскае паўстанне” ў Віцебску

Унікальнае кіно вязуць у “Мір”

 

Героі фільма – два браты, аператары Упраўлення інфармацыі і прапаганды, якія атрымалі заданне дакументаваць паўстанне. Яны хочуць здымаць «сапраўдную» вайну і робяць усё магчымае, каб далучыцца да аднаго з атрадаў паўстанцаў. На жаль, зрабіць гэта няпроста, бо салдаты іх выганяюць – армія заўсёды непрыхільна ставілася да прысутнасці журналістаў. Таму спачатку яны дакументуюць звычайнае жыццё: як пякуць хлеб, працуе кухня, зброевыя майстэрні і г.д. 

Такія матэрыялы патрэбны і іх шэфу, які даў заданне падрыхтаваць кінахроніку для далейшага паказу ў кінатэатры «Паладзіум». Шукаючы адпаведныя ракурсы і кадры, героі ўсё больш заглыбляюцца – у прамым і пераносным сэнсе – у само паўстанне. У рэшце рэшт ім удаецца далучыцца да аднаго з атрадаў, з якім яны ідуць у бой.

Паказ кінафільма “Варшаўскае паўстанне” пройдзе ў кінатэатры “Мір” (вул. Чэхава, 3) у сераду 9 снежня. Пачатак а 19-й гадзіне.

Паводле: Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску 

 
Vitebsk4me · 07.12.2015