Вакол Беларусі на роварах з маторамі

26.06.2016 13:32, Молодежь

Напрыканцы чэрвеня аўтары дакументальнага фільму «Вакол Беларусі на роварах з маторамі», нядаўна прэзентаванага на 34mag.net, журналісты і падарожнікі Барыс Нікалайчык і Рома Свечнікаў пакажуць першую частку сваёй стужкі ў Віцебску 28-ага дня.

Рома і Барыс вядомыя з гісторыі кругасветнага падарожжа «Рома едзе», якая ў 2012–2014 гадах сталася адным з самых папулярных трэвэл-праектаў у Беларусі, Расіі ды Украіне. Рома тады ехаў і ствараў гісторыю, Барыс – яе рэдагаваў. «Пасля заканчэння “Рома едзе” нам захацелася зразумець, дзе мы нарадзіліся і з якімі людзьмі жывем побач усё жыццё. Беларусь для нас – terra incognita. Нам здаецца, што наша радзіма ў апошнія 20 гадоў нібы замерла на парозе гісторыі, але неўзабаве час тут пацячэ так хутка, што за ім ужо будзе не ўсачыць», – кажуць аўтары.

Таму мінулым летам Рома і Барыс купілі два айчынныя ровары «Аист», паставілі на іх кітайскія бензінавыя роварныя маторы і на гэтым харызматычным, але вельмі ненадзейным транспарце праехалі 3000 км вакол Беларусі. Сваю каманду яны назвалі Risky guys. З паездкі яны прывезлі 120 гадзінаў відэаматэрыялаў, якія з часам канвертаваліся ў дакументальны фільм. Прэм'ера першай серыі адбылася ў гэтую пятніцу, і цягам месяца ў «Правінцыі» на 34mag.net і ў сацыяльных сетках Risky guys будуць рэгулярна выходзіць серыі першага беларускага дакументальнага істэрну.

Першымі пабачыць гэтую частку стужкі змогуць наведнікі імпрэзаў у Віцебску, Магілёве і Гомелі, якія адбудуцца 28, 29 і 30 чэрвеня адпаведна. Падчас сустрэчы Рома і Барыс раскажуць пра сваё падарожжа, прэзентуюць першую частку стужкі ды адкажуць на пытанні шаноўнай публікі.

Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Запрашаем!

28 чэрвеня

Віцебск

Бітлз-клуб «Чердачок» (вул. Кастрычніцкая 11)

Пачатак а 19:00


29 чэрвеня

Магілёў

Цэнтр «Кола» (зав. Чкалава 16)

Пачатак а 19:00


30 чэрвеня

Гомель

Кафелаторый Cupofpeace (вул. Гагарына 36)

Пачатак а 21:30


Падзея ў Facebook

Падзея у VK

26.06.2016 13:32, Молодежь

Рома едзе34mag.netпутешествие

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”