Творчы Чацвер падводзіць вынікі

06.12.2016 20:05, Молодежь

Прэзентацыя ўсіх праектаў з “Творчых чацвяргоў” адбудзецца 8 снежня, а 17:30 у зале “Музычнай гасцёўні” (вул. Фрунзэ, 11).

Серыя спатканняў “Творчы чацвер” паўстала ў адказ на вельмі канкрэтную праблему: дзяржаўныя ўстановы культуры і мастацтва недастаткова добра знаёмыя з моладзевымі культурніцкімі ініцыятывамі Віцебска. З іншага боку,  шэраг цікавых задумаў моладзі застаецца ў перапісцы па электроннай пошце толькі таму, што няма памяшкання, абсталявання, выйсця на аўдыторыю – то бок таго, чым часта валодаюць бібліятэкі, музеі, галерэі, канцэртныя залы.

Увесну 2016 года, які быў абвешчаны Годам культуры, сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” разам з Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва правялі дзясятак сустрэч, на якіх намагаліся пазнаёміць моладзевых актывістаў і інстытуцыі культуры і мастацтва. Сустракаліся па чацвяргах, таму і пляцоўку для ўзаемадзеянняў назвалі “Творчы чацвер”.

Фармат сустрэч быў простым: маладыя людзі прадстаўлялі свае задумы, прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый адказвалі, наколькі яны могуць дапамагчы. Іншыя гледачы таксама падавалі свае заўвагі і прапановы па дапамозе. Гэтак атрымалася сфармаваць і рэалізаваць 15 добрых спраў:

·  Гістарычнае свята “Магдэбургскі Віцебск”

·  Курсы англійскай мовы для спецыялістаў культуры і мастацтва

·  “Добрае Свята” для школьнікаў Віцебскага раёна

·  Выстава “Сярэдняя Азія”

·  Мастацкі “Віцебскі алфавіт”

·  Сустрэчы “Лікбез аб роўнасці” пра жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі

·  Серыя папулярных лекцый “Наука вне себя”

·  Графіці з Казімірам Малевічам для Цэнтра сучаснага мастацтва

·  Фотапраект “Віцебск. Адзін дзень”

·  Кніга “50 музеяў Віцебска”

·  “Адамаўскі фэст” у вёсцы Вялікія Лётцы

·  Конкурс сярод маладых дызайнераў “Віцебская айдэнтыка” 

·  Дзіцячыя творчыя майстэрні на базе Музея Марка Шагала

·  Гарадскі фэст “Свята ветру”

·  “Вясновы маркет” для маладых дызайнераў, мастакоў і рамеснікаў

Падрабязней пра рэалізаваныя праекты можна азнаёміцца на старонках электроннага збора. Інфармацыя суправаджаецца дадзенымі аб тых дзяржаўных арганізацыях, з якімі ініцыятывы супрацоўнічалі, а таксама дадзенымі адказных асоб. Яны адкрытыя для размовы і далейшай дзейнасці, таму запрашаем усіх зацікаўленых звяртацца да герояў “Творчых чацвяргоў”.

06.12.2016 20:05, Молодежь

 







Встреча с художником Bazinato

IFMC 2017

Свята для мясцовых