Шэсць магчымасцяў для віцебскай моладзі

19.03.2016 21:56, Молодежь

“Творчы чацвер” запрашае рэлізаваць свае ідэі ў Віцебску

У Віцебску працягваецца серыя спатканняў “Творчы чацвер”, якая адбываецца ў межах “Года культуры”. Моладзевыя ініцыятывы запрашаюцца прэзентаваць свае задумы, у каторым ім патрэбная дапамога дзяржаўных устаноў культуры, мастацтва, адукацыі. Бліжэйшае спатканне адбудзецца ў чацвер 24 сакавіка, а 17-й гадзіне у выставачнай залі “Музычная гасцёўня” (уваход для ўсіх вольны). 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па наступных кантактах: +375 212 61-74-55, +375 25 913-38-76 (Уладзімір). E-mail: stvorym@gmail.com Суполка VK: https://vk.com/stvorym 

  

“Горад”: конкурс на фінансаванне гарадскіх праектаў у Беларусі

Удзельнікі конкурсу мусяць прапанаваць свае ідэі па паляпшэнні гарадскога асяроддзя: публічнай прасторы; паркаў; месцаў, дзе можна бавіць час. Прапановы мусяць быць рэалістычнымі і карыснымі для Вашага горада, дзеля грамадства і Вашага атачэння.

Удзельнікі праекту пройдуць у Мінску тыднёвы навучальны курс, падчас якога пазнаёмяцца з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурніцкіх праектаў, спецыялістамі па прамоўцыі і інш. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем у сталіцы падчас навучання.

Пасля дадатковага адбору аўтары 3-х лепшых прапаноў атрымаюць  фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй. Прызавы фонд конкурсу складае 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

Больш інфармацыі – на старонцы праекта

  

Карысны семінар для грамадскіх дзеячаў

7-8 красавіка 2016 года ў Мінску кансорцыум “ЕўраБеларусь” ладзіць для прадстаўнікоў беларускіх недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў семінар па грамадскіх сувязях і працы са СМІ, узаемадзеянні з бізнесам і з дзяржаўнымі структурамі.

Тэматычныя блокі семінару: Грамадскія сувязі як рэсурс ўмацавання ролі і ўплыву арганізацый грамадзянскай супольнасці. Узаемадзеянне са СМІ, бізнэсам, дзяржавай і грамадствам.

Дэдлайн падачы заяўкі: 31 сакавіка 2016 года. Больш інфармацыі – па спасылцы.

 

Вышаградская летняя школа 2016 ў Кракаве

3-16 ліпеня 2016 года ў Кракаве (Польшча) ладзіцца Вышаградская летняя школа. Навучанне ў Школе носіць міждысцыплінарны характар, яго мэта – паглыбленне ведаў пра сусветныя ды рэгіянальныя праблемы і набыццё прасунутых навыкаў у абранай галіне, выключэнне ўзаемных стэрэатыпаў пры пабудове сяброўскіх адносін. Адукацыйная праграма ўключае дэбаты, воркшопы і лекцыі па бягучых палітычных, грамадскіх і культурных пытаннях у рэгіянальнай, еўрапейскай і сусветнай перспектыве. 

Дэдлайн: 31 сакавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях неабходна ліставаць спадарыні Ганне Кавальскай на е-мэйл: Ania@villa.org.pl (Anna Kowalska). Інфармацыя пра Школу знаходзіцца па спасылцы.

 

Постдактарантура для медыкаў ва Ўніверсітэце Осла

Медыцынскі факультэт Універсітэта Осла (Навергія) запрашае дактарантаў і навуковых даследчыкаў (з дыпломам аб вышэйшай адукацыі і 4-гадовым досведам даследаванняў) да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме "Scientia". Стыпендыі фундуюццца Еўразвязам у межах праграмы "Marie-Curie Actions".

Стыпендыяльная праграма скіравана на прасоўванне і заахвочванне навучання на працягу ўсяго жыцця і кар'ернага развіцця дасведчаных даследчыкаў праз інструмент транснацыянальнай мабільнасці. Памер заробку стыпендыята складае 57,6 тыс. еўра на год. У дадатак даследчык атрымае фінансавую падтрымку - 68 тыс. навержскіх крон у год.

Дэдлайн: 29 красавіка 2016 года. Поўная інфармацыя – па спасылцы.

 

Стыпендыі на вучобу і даследаванні ў Літве

Міністэрства адукацыі і навукі Літвы прапануе стыпендыі на 2016-2017 навучальны год, прызначаныя на кароткатэрміновыя навучальныя візіты, ажыццяўленне даследаванняў, вывучэнне літоўскай мовы і культуры. Тэрміны стыпендый вагаюцца ад 1 да 10 месяцаў. Суіскальнікамі могуць быць выкладчыкі ўніверсітэтаў, даследчыкі, студэнты (пажадана 3-4 курс). 

Дэдлайн падачы заяўкі: 1 красавіка 2016 года. Падрабязнасці – па спасылцы (pdf).

Ілюстрацыя: Freepic.com 
Падрыхтавана дзякуючы: Office for a Democratic BelarusАдукацыя.інфоАсамблея НДА 

19.03.2016 21:56, Молодежь

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске