Моладзь працуе са спадчынай

17.10.2015 18:07, Молодежь

З канца 2014 па лета 2015 года ў Віцебску праходзіў адукацыйны курс па працы з культурнай спадчынай “Інтэргісторыя”. Ён быў разлічаны на маладых людзей: практыкуючых студэнтаў, пачынаючых спецыялістаў, актыўных валанцёраў. 

Па выходных перад аўдыторыяй выступалі адмыслоўцы па ахове спадчыны, экскурсазнаўству, турызму, архітэктуры, лакальнай віцебскай гісторыі, грамадскай дзейнасці. Для правядзенння заняткаў запрашаліся выключна практыкуючыя дзеячы. Відэаверсіі іх выступаў даступныя анлайн.

Акрамя ўдзелу ў натхняльных занятках, маладыя людзі рабілі самастойныя работы. Удзельнікі абраблялі невялікія і цікавыя ім надзелы культурніцкай спадчыны. 

Гэта былі ініцыятывы самага рознага характару — ад поўнага апісання стараверскіх могілак ля Юр’евай горкі да ўсталявання турыстычнага паказальніка на вуліцы Савецкай. Ад свята ля старой сядзібы ў Вялікіх Лётцах да студэнцкага конкурса паштовак на тэму старых беларускіх традыцый. 

Па выніках рэалізацыі гэтых праектаў паўстаў невялікі электронны зборнік. Пагартаць яго можна ніжэй, а спампаваць па гэтай спасылцы (4,9МБ).

Ужывую пазнаёміцца з вынікамі “Інтэргісторыі” запрашаем у аўторак 20 кастрычніка па адрасе: вул. Фрунзэ 11, “Музычная гасцёўня”. Пачынаем а 18-й гадзіне.

 

17.10.2015 18:07, Молодежь

 







IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент