Курс для менеджараў культуры Lumini

28.02.2014 00:00, Молодежь

Сабраць поўную залу на канцэрт, арганізаваць вялізную выставу, прапіярыць дакументальны кінапаказ, знайсці памяшканне пад вегетарыянскі фуд-маркет. Прычым, зрабіць гэта ў родным горадзе і не разарыцца.

Як гэта зрабіць лепей, ведаюць тыя, хто ўжо не раз ладзіў падобнае. Гэта вельмі розныя людзі, але, самае галоўнае, яны дасведчаныя і не сквапныя на інфармацыю — падзеляцца ўсім, што ведаюць.

Прыміце ўдзел у Курсе менеджараў культуры і арт-падзей „Lumini” (Віцебск) — даведаецеся пра справу з першых рук:

  • Уладзімір Шаблінскі, дырэктар канцэртнай агенцыі «Шаблі»,
  • Павел Белавус, «Арт-Сядзіба»,
  • Аляксандр “Папа Бо” Багданаў, прадусар,
  • Вера Анціпава і Філ Марозаў, «Дом Фішэра»,
  • Алесь Плотка, PR-мэнэджар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»,
  • Павел Касцюкевіч, кнігарня «Логвінаў»

і шмат іншых.

Курс „Lumini” разлічаны на маладых людзей узростам ад 16 да 26 гадоў. Першая частка праходзіць з сакавіка па чэрвень 2014 г. Другая частка — ўвосень 2014 г. Заняткі праходзяць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланаваная практыка ў культурніцкіх установах Беларусі.

Для ўдзелу выдаткуйце 15 хвілін вольнага часу і дашліце на пошту: luminikurs@gmail.com наступныя дадзеныя пра сябе:

  1. Імя, прозвішча
  2. Дата нараджэння
  3. Месца працы/вучобы, род дзейнасці
  4. Спасылка на ваш профіль Вконтакте і/альбо Facebook
  5. Нумар асабістага мабільнага тэлефона
  6. Асабісты e-mail, які вы рэгулярна правяраеце!
  7. Ваш досвед у культурніцкай і арт-сферы
  8. Чатыры-сем сказаў пра матывацыю — навошта вам патрэбны ўдзел у курсах.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў! Апошняя дата прыёму заявак — 16 сакавіка, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 19 сакавіка. 

Па ўсіх дадатковых пытаннях не саромцеся звяртацца на e-mail: luminikurs@gmail.com

28.02.2014 00:00, Молодежь

витебскВіцебскLumini

 







Выставка от журнала «Имена»

Дзень вуліцы

Первый беларуский медиахакатон