Як правесці лета

26.05.2015 01:19, Молодежь

Канец траўня — салодкая пара надзеяў і чаканняў, калі ў крыві збіраецца ўвесь нерастрачаны за зіму адрэналін і калі неверагодна хочацца хоць зараз сабраць заплечнік і рвануць куды вочы глядзяць. Ночы становяцца доўгімі, дні на працы ці вучобе — маруднымі, а вечарам цягне бадзяцца па вуліцах і дыхаць надыходзячым летам. Калі гэтыя салодкія мары вас не пакідаюць, чытайце наш гайд па фэстах гэтага лета, куды вы абявязкова павінны трапіць, каб адарвацца напоўніцу і адчуць сваю маладосць ва ўсёй яе моцы. У нашым топе знойдзеце варыянт на любы густ і кошт, як для тых, хто застаецца на радзіме, так і для шчаслівых валадароў шэнгена.


Што: Belarus Tattoo Fest

Дзе/калі: Менскі Палац мастацтваў (30 – 31 траўня)

Колькі:300000 бел. руб. (за два дні + after-party)

Навошта: Арганізатар фэста – тату-майстар АлесьТаболіч ужо даўно спрабуе рабіць беларускую тату-культуру больш папулярнай і масавай, але гэты фэст, напэўна, самы буйны за ўсю гісторыю. Напрацягу двух дзён у Палацы мастацтваў будуць майстар-класы, выступы беларускіх гуртоў і, канешне, спаборніцтвы паміж майстрамі ў розных намінацыях. Можа, менавіта адсюль вы вернецеся дадому з забароненым, але такім жаданым матыльком ці іерогліфам. А паказацца з абноўкай можна будзе на after-party у Рэпабліку, дзе адыграюць ДайДарогу!, Zhich і Нейра Дзюбель.

 

Што: Джазавыя вечары пад адкрытым небам

Дзе/калі: плошча ля Ратушы, Менск (6, 13, 20 чэрвеня)

Колькі: бясплатна

Навошта: Джазавыя вечары праходзяць у Менску ўжо трэці год запар, прычым карыстаюцца сапраўдным попытам сярод менчукоў. Ды й сапраўды: паслухаць добрую музыку, за якую не трэба плаціць грошы, падыхаць свежым паветрам і закахацца ў джаз – гучыць добра. Арганізатары абяцаюць наступных выступоўцаў: гурт CoproНгуен Ле з трыа «Огонь и вода», гурт Morfé Аганеса Аванесяна і любімыя AppleTea. Наведаць трэба хаця б дзеля таго, каб вы маглі падтрымаць размову пра джаз, не абмяжоўваючыся прозвішчам Сінатры.

 

Што: Orange Warsaw Festival

Дзе/калі: Варшава (12 – 14 чэрвеня)

Колькі: 230 злотых (на тры дні)

Навошта: Фэст называюць самай значнай музычнай падзеяй у Польшчы, а шасцігадовая папярэдняя гісторыя з такімі музыкамі, як KingsofLeon, LimpBizkit, FlorenceandtheMachine кажа сама за сябе. У гэтым годзе за нармалёвы кошт арганізатары прапануюць паслухаць Muse, PapaRoach, Rust, TheChemicalBrothers ды ThreeDaysGrace, да іх – яшчэ з тузін добрых гуртоў. Таму, калі даўно карціць наведаць Варшаву, а да таго ж – паслухаць добрую музыку, то варта наведаць.

 

Што: Купальскае Кола

Дзе/калі: Музейны комплекс “Дудуткі” (20 – 21 чэрвеня)

Колькі: ~ 140000 бел. руб.

Навошта: “Купальскае Кола” — яшчэ адзін праект АлесяТаболіча, фэст праводзіцца ўжо ў сёмы раз і прымеркаваны да паганскага свята Купалле. У розныя гады на фэсце выступалі Тінь Сонця, Litvintroll, Палац, у гэтым жа годзе для гледачоў падрыхтаваныя выступы гуртоў ЯгораваГара, МлынСонца, Fabiant і CadGoddeu. Да таго ж — традыцыйны кірмаш з вырабамі беларускіх рамеснікаў, майстар-класы, беларускія песні, гульні і танцы, і, канешне — сапраўднае абрадавае вогнішча. Ехаць варта хаця б для таго, каб наблізіцца да старыжнатага святкавання Купалля і адчуць сябе блізкім да прыроды.

 

Што: Живое небо Браслава

Дзе/калі: Браслаў (11 ліпеня)

Колькі: 100 000 бел. руб.

Навошта: Браслаўшчына — абсалютна асобны і ўнікальны куток Беларусі, які вядомы вам, хутчэй за ўсе, толькі па наяўнасці там знакамітых азёраў. “Жывое неба” — добрая нагода нарэшце наведаць поўнач нашай рэспублікі ды паслухаць файную музыку за даволі смешны кошт. Арганізатары робяць стаўку на прафесійны гук і абралі мэтай рэкламу маладых і вартых увагі беларускіх гуртоў. Хэдлайнеры — ужо любімыя і знаёмыя беларусам Akute і Nizkiz. Праграму фэста абяцаюць напаўняць новымі гуртамі ды новымі сюрпрызамі, яшчэ з прыемнага (і апаснага) — дыскатэка да чатырох раніцы.


Што: Наш Грунвальд

Дзе/калі: Музейны комплекс “Дудуткі” (25 – 26 ліпеня)

Колькі: ?

Навошта: VII Міжнародны рыцарскі фестываль “Наш Грунвальд” — штогадовы праект музея “Дудуткі” і экстрым-тэатра “Берсерк”. Ужо сем гадоў як арганізатары як магчыма рэканструююць сярэднявечча: ў праграме рыцарскія турніры, турніры лучнікаў і збраяносцаў і нават конны турнір. На працягу двух дзён вас навучаць традыцыйным беларускім танцам і песням, гульням і вырабу посуду і ўпрыгожванняў. Больш за тое, вернеся дахаты са скіламі гатавання сярэднявечнай ежы і з сувенірамі, якія можна будзе набыць тут. Будзе яшчэ і музычная праграма, дзе чакаюцца калектывы з Расіі, Польшчы, Літвы і родныя беларускія гурты. Трэба быць, калі вы адчайны рамантык і увесь час сумняецеся, ці ў той час вы нарадзіліся.


Што: Sziget Festival

Дзе/калі: Будапешт (10 – 17 жніўня)

Колькі: € 249 (на 7 дзён)

Навошта: Для сапраўдных меламанаў ды й проста аматараў фэстаў і вечарынаў SzigetFestival стаіць у асобнай чарзе “наведаць хоць раз у жыцці”. Венгерскі фестываль стаў проста легендарным, бо адпавядае свайму пазіцыянаванню: відавочцы кажуць, што гэта сапраўды востраў свабоды. Выступы ідуць нон-стопам на працягу сямі дзён, і вытрываць гэта – не для слабых. За адэкватны кошт квітка ў гэтым годзе арганізатары прапануюць паслухаць RobbieWilliams, Florenceand the Machine, Kasabian, LimpBizkit, HollywoodUndead, GogolBordello, Awolnation. Калі ў кармане ёсць шэнген і вы такі зарабілі на квіток, то варта ехаць, бо пасля Sziget людзі вяртаюцца іншымі.

 

Што: ZaxidFest

Дзе/калі: Львоў (14 – 16 жніўня)

Колькі: 870 грывен

Навошта: ZaxidFest — таксама свайго кшталту легенда, асабліва для аматараў завяршаць лета падарожжам стопам па прасторах Украіны. Вяртаюцца адтуль звычайна захопленымі, з новымі сябрамі і, безумоўна, жаданнем прыехаць яшчэ раз. У гэтым годзе праграма абяцае быць насычанай: Brutto, Бумбокс, Pianoбой, DeadbyApril і для “гурманаў” – бліскучы СяргейЖадан. За прыстойныя грошы ў вас будуць чатыры сцэны, асаблівае львоўскае паверта і начныя спевы пад гітару. Так і трэба праводзіць жнівень.

Тэкст: Віка Фаміна
Фота з афіцыйных сайтаў фестываляў

26.05.2015 01:19, Молодежь

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества