Як прабіцца на медыя?

14.10.2016 20:52, Молодежь

Я раблю важную справу. Як прабіцца на медыя?” Дзве літары “я” турбуюць многіх маладых і актыўных людзей. 

Арганізуеш дабрачынныя канцэрты, ладзіш мастацкія выставы, ганяеш сяброў на свае міні-фэсты па аўтарскім кіно, збіраеш грошы на выданне кнігі альбо стварэнне графіці ў цэнтры горада, запрашаеш практыкуючых спецоў для студэнтаў-архітэктараў па вечарах, жадаеш запоўніць горад дызайнерскімі лаўкамі і кантэйнерамі для збору макулатуры альбо проста сабраць жыхароў раёна на талаку. Для процьмы спраў не зашкодзіць увага СМІ і шырокай аўдыторыі.

Падвысіць свой навык у медыя-камунікацыі можна будзе бясплатна і ў Віцебску. Для гэтага вызваляем чатыры выходных напрыканцы лістапада і запаўняем анкету ўдзельніка па спасылцы. На занятках “Курса ЯЯ” выступяць рэдактары СМІ, блогеры, PR-профі, арганізатары грамадскіх кампаній і паспяховых некамерцыйных праектаў з усёй Беларусі. Распавядуць, што рабіць, а што лепей не рабіць, калі патрабуеш увагі.

Бонусы для выпускнікоў заняткаў: 
• стажыроўкі ў арганізацыях па профілі 
• дапамога ў рэалізацыі сваёй медыя-кампаніі

Такім чынам, Курс ЯЯ: 19-27 лістапада, горад Віцебск. Он-лайн анкета тут. Апошні тэрмін падачы анкеты: 12 лістапада, 23:59. Дадатковыя пытанні – на пошту vitebsk4me@gmail.com

14.10.2016 20:52, Молодежь

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names