Горад для мяне

25.11.2015 01:53, Молодежь

Кірмаш моладзевых ініцыятыў пачне сваю працу 27 лістапада з 12:00 у выставачнай зале Цэнтра сучаснага мастацтва на Белабародава 5. Праграма выглядае наступным чынам:

12:00–18:00 Фотасушка ад “Віцебскага Фотазлёта”
14:00 Панэльная дыскусія “Горад для мяне”
16:00 Майстар-клас ад “Беларускага Чырвонага Крыжа” па навыках першай дапамогі
17:00 Выступ дуэта VelYur 

Увесь час з 12-й да 19-й гадзіны будуць працаваць стэнды грамадскіх інціыятыў, пляцовак і творчых супольнасцяў. 

28 лістапада праграма працягнецца на арт-пабе “Торвальд” (вул. Камсамольская 32). Там з 12:00 вас чакае прэзентацыя турыстычнага праекта “Сцежкі”. Удзел ва ўсіх падзеях вольны. 

Кірмаш стварае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з рознымі віцебскімі ініцыятывамі ў адным месцы. Даведайцеся больш пра актыўных людзей з горада, у каторым мы жывем. 

Падзея VK 

25.11.2015 01:53, Молодежь

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества