Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння

05.04.2016 03:22, Молодежь

“Лятучы універсітэт” у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка” і альманахам “Гарадскія тактыкі” запрашае на адукацыйную праграму “Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння”.

Школа накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма школы будзе будавацца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў. Праца школы будзе арыентавана на некалькі прынцыпаў і установак:

-  шырокае і сістэмнае ўяўленне пра горад як пэўную арганізацыю сучаснага жыцця, у якую ўваходзяць самыя розныя вымярэнні - ад матэрыяльна-прасторавага і тэхналагічнага да антрапалагічнага і палітычнага;

-  прадстаўленне розных падыходаў і спосабаў мыслення, прэзентацыя розных установак і ідэалагічных падстаў, уцягнутых у рашэнне гарадскіх праблем; дыскусійнасць і праблемнасць ў разглядзе розных тэм гарадскога развіцця;

-  пераход ад экалагічнага і гарадскога актывізму да праектавання і арганізацыі практыкі шырокага маштабу, якая патрабуе сістэмных ведаў.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі і актывісты экалагічнага і урбаністычнага руху, якія маюць досвед працы і зацікаўленыя ў развіцці сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна запоўніць заяўку да 15 красавіка. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 18 красавіка.

Заняткі школы пачнуцца з 23 красавіка 2016 года. Яны будуць праходзіць у Мінску. Для іншагародніх удзельнікаў прадугледжана магчымасць кампенсаваць выдаткі на праезд і пражыванне.

Дэталёвае апісанне праграмы — па спасылцы. Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на flyuniby@gmail.com з пазнакай “Школа Горад”.

05.04.2016 03:22, Молодежь

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names