Дзень з ЗБС

12.02.2018 15:19, Молодежь

10 лютага каманда Задзіночання Беларускіх Студэнтаў у сваім туры наведала Віцебск, дзе распавяла пра свае задзіночанне і адукацыйную праграмму "Акадэмія". Пачыналася ўсё ў арт-пабе "Торвальд".

"Мне падабаецца персанаж Горкага Данко, які вырваў сваё сэрца, каб асвятляць людзям шлях. Гэтае сэрца мы першапачаткова жадалі зрабіць нашым сімвалам, — кажа дырэктарка Акадэміі Студэнцкага Лідарства Аляксандра Кузьміч. — Данко — альтруіст, які неабыякавы да лёсу людзей. Менавіта таму ЗБС хацела дзейнічаць пад такім сімвалам, бо мы для тых, каму не ўсё роўна."

Знаёмства з ЗБСаўцами адбылося за сталом: рабяты захацелі есці з дарогі. Гэтыя застольныя зносіны стварылі нязмушаную абстаноўку, якая захавалася да канца дня. Тым часам слухачы збіраліся. На пытанне "З якой мэтай вы прыйшлі?" яны адказывалі па-рознаму. Хтосьці для самаразвіцця, хтосьці "чакаў дзейных людзей, якія гатовыя нешта рабіць" або далучаліся да людзей, якія ствараюць "дзвіж". Аб'яднала ўсіх жаданне рабіць і атрымліваць падтрымку не толькі словам. Адказы на свае пытанні студэнты маглі знайсці ў ходзе гутаркі з актывістамі задзіночання, якія распавядалі пра місію універсітэта. Гутарка працягвалася за гарбатай, якая нечакана ператварылася ў экскурсію па Віцебску, бо каманда аб'яднання тут упершыню.

Пасля прагулкі па Суворава ўсе вярнуліся ў паб на канцэрт Сержука Доўгушава, мелодыі якога яшчэ доўга застануцца ў сэрцах. Вершы Караткевіча, пакладзеныя на музыку, былі вельмі дарэчы, бо ЗБС таксама папулярызуе беларускую мову. Гэта не было запланавана, аднак стваралася ўражанне, што ўсё ўключана ў праграму.

Афіцыйная частка сустрэчы была даўно скончана, аднак гутарка з актывістамі працягнулася ў бары.

"Мы не сядзім склаўшы рукі", — жартуюць рабяты. Тут нават не доля жарту, ЗБСаўцы хочуць пашырацца не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.

Вось так насычана правялі дзень людзі, якія літаральна ўчора не былі знаёмыя. Сустрэча пачалася з застолля і скончылася ім жа. Рабяты спадзяюцца на дальнейшую сустрэчу ўжо ў Акадэміі Студэнцкага Лідарства, а Віцебск чакае каманду ЗБС з новымі праектамі.

12.02.2018 15:19, Молодежь

 







Арт-проект F33

Публічныя прасторы Віцебска і дзе іх шукаць

«Даже пространство необязательно, когда есть, что сказать»