Для маладога і спецыяліста

17.07.2015 15:01, Молодежь

Стыпендыя ў 10 тысяч еўра для навучання менеджменту ў Германіі

Еўрапейская школа менеджменту і тэхналогіі (ESMT) прапануе стыпендыю на навучанне ў магістратуры Германіі. Cфера навучання — менеджмент, але матэматыка, навука, тэхналогіі, інжынерыя таксама вітаюцца.

Стыпендыі выдзяляюцца на падставе акадэмічных  поспехаў, прафесійнага росту, лідарскага патэнцыялу. Каб атрымаць яе, кандыдаты мусяць запоўніць анкету і напісаць эсэ. На год вылучаецца адна стыпендыя. Памер — 10.000 еўра.

Хто можа падаваць: Кандыдаты з пастаянным месцам жыхарства ў любой з краін Цэнтральнай ці Усходняй Еўропы:  Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Украіны, Расіі, Сербіі, Славеніі, Харватыі, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі, Румыніі Балгарыі.

Дэдлайн – 31 ліпеня 2015 г. Дэталі тут.


Гранты для беларусаў ад Фонду Конрада Адэнаўэра

Фонд Конрада Адэнаўэра прапануе стыпендыі для навучання ў Германіі. Фонд шукае тых, хто:
•    скончыў універсітэт і жадае працягнуць вучобу альбо правесці даследаванне ў ФРГ;
•    мае выдатныя акадэмічныя поспехі;
•    цікавіцца палітычнымі пытаннямі;
•    жадае змяняць жыццё ў роднай краіне праз грамадскую актыўнасць;
•    развівае талерантнасць да тых, хто думае інакш;
•    у стане паказаць уласны патэнцыял.

Што стыпендыя прапануе ўдзельнікам?

•    наведванне мерапрыемстваў праграмы.
•    супрацу з іншымі стыпендыятамі. 
•    міждысцыплінарны, палітычны і асобасны абмен досведам з калегамі, былымі ўдзельнікамі і прадстаўнікамі нямецкіх вну.

Асноўная мэта Праграмы — наладжванне сувязей паміж Беларуссю і Нямеччынай і пабудова агульнага дабрабыту. Памер і працягласць фінансавання залежыць ад мэты навучання. Магістранты і аспіранты на працягу 2 гадоў атрымліваюць стыпендыю 750 еўра, даследчыкі — 920 еўра.

Да таго ж Фонд выдзяляе дадатковыя сродкі на аплату медыцынскага страхавання, а таксама кошты на пражыванне і выдаткі на дзяцей, калі кандыдат пераязджае ў Нямеччыну з сям’ёй. Падрабязнае апісанне фінансавых умоў знаходзіцца тут.

Каб атрымаць стыпендыю, трэба запоўніць анлайн-заяўку і прымацаваць усе неабходныя дакументы.

Падрабязнасці можна адшукаць па спасылцы. Веданне нямецкай мовы — абавязковае. Апошні тэрмін падачы заявак — 30 ліпеня.


Стыпендыя брытанскага ўрада Chevening

Ад жніўня 2015 года пачынаецца набор заявак на стыпендыю Chevening (Вялікабрытанія) 

Стыпендыя кампенсуе любы навучальны курс ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі. Падаць заяўку ў жніўні можна на гэтай старонцы.


Офіс ЮНІСЭФ на Беларусі адкрывае чатыры вакансіі

1. Спецыяліст па планаванні (аклад USD 3,700–4,000)
2. Спецыяліст па камунікацыях (аклад USD 3,200–3,500)
3. Спецыяліст па маніторынгу і ацэнцы (аклад USD 3,200–3,500)
4. Спецыяліст па ўсталаяванні партнёрства (аклад USD 2,700–2,900)

Дакладная інфармацыя па вакансіях знаходзіцца на старонцы арганізацыі.


Магістратура па правах чалавека і дэмакратыі краін Паўднёва-Усходняй Еўропы

Універсітэт Сараева і ўніверсітэт Балоніі прапануюць 5 стыпендый на навучанне ў магістратуры па правах чалавека і дэмакратыі краін Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Праграма навучання:

першы семестр – навучанне ва ўніверсітэце Сараева;
другі семестр – стажыроўка ў НДА, даследчых інстытутах ці іншых установах у галіне праў чалавека і дэмакратыі краін Паўднёва-Усходняй Еўропы;
трэці семестр – напісанне тэзісаў у Італіі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

акадэмічная ступень (мінімальна 240 ECTS) у галіне праў чалавека, палітыкі, сацыялогіі, эканомікі, журналістыкі, псіхалогіі ці іншых блізкіх гуманітарных навук;
добрае валоданне ангельскай мовай.

Грант пакрывае выдаткі на жыццё (500 еўра ў месяц), транспарт (да 400 еўра ў семестр), медыцынскае забяспечанне і іншае. Дэдлайн падачы заяўкі і дакументаў – 31 жніўня 2015.

Больш падрабязную інфармацыю, а таксама спіс неабходных дакументаў можна знайсці на старонцы праграмы.

Падрыхтавана дзякуючы: Office for a Democratic BelarusАдукацыя.інфо

17.07.2015 15:01, Молодежь

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске