“Vitebsk4Me” як культурніцкая з'ява

14.12.2014 20:05, Наука и технологии

Лекцыя Уладзіміра Булаўскага — аднаго з арганізатараў культурніцкага жыцця Віцебска. Выступоўца распавядае пра тусоўку “Vitebsk4Me”, а дакладней пра яе праекты і мерапрыемствы. Тыпы актыўнасці падзялялілі выступ на некалькі лагічных частак.

Пачынаем з гістарычных падзей: “Віцебск. Ландшафты памяці”“Замкі Віцебска”“Таямніцы Віцебска”“Жыццё пасля гісторыі”. Потым пра спорт, а дакладней пра чэмпіянат па футбольным фрыстайле “Вежа”. Шэраг адукацыйных і арт-праектаў: ад стрыт-арт падзеі “Гравітацыя” і фотааўкцыёна на адкрытым паветры да дабрачыннага спектакля і паэтычнай вечарыны. Найбольшы блок — музычны, разам з адзіным у сваім родзе конкурсам альтэрнатыўных каманд “NoLogo Promo”, канцэртамі “Ляпісаў” і Паліны Рэспублікі. На дэсерт расповед, чаму “Vitebsk4Me” любіць ладзіць кінапаказы.

Лекцыя праведзеная ў межах курсу менеджараў культуры і арт-падзей «Lumini»

14.12.2014 20:05, Наука и технологии

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества