Вандруй і вучыся

27.01.2015 21:32, Наука и технологии

Студэнты і студэнткі, вучні і вучаніцы, сябры! 
Калі вы лічыце, што навучанне — святло, калі хочаце пазнаць новае, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і пабачыць іншыя краіны, тады мы не дарма намагаліся, пакуль шукалі для вас спіс добрых, на наш погляд, праграм. Некаторыя з іх нават бясплатныя :)


Што: Навучальныя візіты ў Гдыні
Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, якія дазволяць ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.
Дзе: Польшча
Калі: вясна 2015
Навошта:
— пазнаёміцца з Польшчай (упершыню альбо бліжэй);
— даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы;
— пабачыць уладу, бізнэс і СМІ з розных пунктаў гледжання;
— наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы;
— адчуць польскую культуру і гісторыю;
— вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.
Дэдлайн падачы заявак: 31.01.2015
Уся інфа тут: http://ampby.org/2014/12/22/39920/

Што: Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання “SYMPA 2015-2016”
Дзе: Мінск, Тбілісі, Вільня, Стакгольм
Калі: 2015 год
Дэдлайн: 5 лютага 2015
Навошта: каб паглыбіць свае веды ў паліталогіі, эканоміцы, прыватна-дзяржаўным партнёрстве, працы са СМІ і іншых сферах.
За больш падрабязнай інфармацыяй ісці сюды: http://kariera.by/post-5104/

Што: Школа Арт-сядзібы
«Арт Сядзіба» адчыняе ўласную Школу, удзельнікі якой навучацца рабіць яскравыя акцыі, кампаніі і імпрэзы.
Выкладчыкамі ў Школе «Арт Сядзібы» будуць майстры сваёй справы: практыкуючыя арт-менеджары, грамадскія актывісты, спецыялісты па SMM, арганізатары канцэртаў, моўных курсаў ды іншых праектаў.
Дзе: Менск
Навошта? Тут вы даведаецеся:
   — як арганізаваць удалую імпрэзу;
   — як раскруціць сваю ідэю ў сацсетках і СМІ;
   — як падабраць пляцоўку для сваёй актыўнасці і сабраць шмат людзей;
   — як знайсці аднадумцаў і сфармаваць каманду;
Дэдлайн:15.02.2015
Больш інфы тут: http://artsiadziba.by/news/2015/01/22/szkola-art-siadziby-pachatak/

Што: Паездка ў Непал для журналістаў
Міжнародны журналісцкі праект Унівэрсітэта Джонса Хопкінса (Johns Hopkins University’s International Reporting Project (IRP)) ладзіць рабочую паездку для журналістаў у Непал. Паездка будзе прымеркаваная да заканчэння праекту “Мэты разьвіцця тысячагоддзя” і прыняцця новых “Мэтаў устойлівага разьвіцця”, а таксама будзе сканцэнтраваная на асвятленні тэмаў здароўя ды развіцця ў Непале.
Калі: з 25 красавіка па 7 траўня 2015
Дзе: Непал
Навошта: Калі яшчэ вы трапіце ў Непал? Калі сур’ёзна, гэта круты шанец паглядзець на іншую культуру, натхніцца, даведацца, як можна дапамагчы сваёй краіне развівацца.
Дэдлайн: 16.02.2015 г.
Уся інфармацыя па спасылцы: http://internationalreportingproject.org/stories/view/apply-for-reporting-trip-to-nepal-by-february-16

Што: Універсітэцкія вакацыі ў Вільне
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнюсе запрашае старшакласнікаў і выпускнікоў сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў прыняць удзел у вясновых Днях адчыненых дзвярэй «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ».
Калі: 23-29 сакавіка 2015 года
Навошта: пазнаёміцца з навучальнай праграмай ЕГУ, прыняць удзел у занятках па замежных мовах, наведаць музеі і выставы горада, атрымаць асалоду ад экскурсіі па Вільне.
Больш інфармацыі тут: http://www.ehu.lt/ru/events/pokazatj-sobtie/egu-priglashaet-na-dni-otkrth-dverej-v-viljnjuse2015

Што: Стыпендыі Талінскага тэхналагічнага ўніверсітэта для беларусаў
Стыпендыі прызначаны для студэнтаў, якія валодаюць ангельскай мовай і навучаюцца па наступных спецыяльнасцях: права, эканоміка, дзяржкіраванне, IT і г.д.
Дзе:Талін
Калі: 2015 год
Навошта: пашырыць веды, палепшыць сваю адукацыю ды пажыць у прыгожым горадзе.
Дэдлайн: 1.05.2015
Падрябязней тут: http://egov.ee/students/scholarships/#sthash.fomKVYwq.dpuf

Фота: http://slavuta.od.ua
Паводле: ampby.infokariera.byadukacyja.info

27.01.2015 21:32, Наука и технологии

наукаБеларусьмолодежь

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”