Віцебск. Сучасная гісторыя вачыма жыхароў

20.09.2011 21:15, Наука и технологии

Краязнаўчая суполка “Таямніцы Віцебска” разам з моладзевым парталам vitebsk4me распачынае новы праект па гісторыі горада Віцебска  - “Віцебск. Сучасная гісторыя вачыма жыхароў.”  У рамках праекта плануецца вызначыць праблемныя храналагічныя тэмы (20-25 тэм), якія раскрыюць гісторыю горада пачынаючы з вызвалення Віцебска з-пад  нямецка-фашысцкай акупацыі і сканчваючы сённяшнім часам.

Для кожнай асобнай тэмы будуць выбраны людзі, якія жылі ў Віцебску ў азначаны час і былі актыўна ўключаны ў жыццё горада. З непасрэднымі ўдзельнікамі праекта будуць праведзены інтэрв’ю, якія будуць запісаныя і апрацаваныя валанцёрамі.  Пры гэтым плануецца прыцягнуць да супрацоўніцтва ня толькі звычайных гараджан, але і тых, якія ўплывалі непасрэдна на гісторыю горада.

Вы можаце стаць непасрэдным удзельнікам праекта ў якасці:

  - валанцёра  - збіраць і апрацоўваць інфармацыю, гутарыць з жыхарамі горада, а таксама самастойна даследваць адну з азначаных арганізатарамі тэм для напісання артыкулаў па гісторыі пасляваеннага  Віцебска;

- удзельніка – калі вам ёсць што распавесьці пра гісторыі горада – вы можаце зрабіць неацэнны ўнёсак у пашырэнне ведаў пра наш горад!

Змест праекта дапаможа раскрыць невядомыя старонкі гісторыі Віцебска і прыцягнуць увагу да мінулых і сучасных праблемаў горада.

Па выніках апытанняў будзе складзены мультымедыйны зборнік па гісторыі Віцебска, у які будуць уключаны ня толькі размовы з жыхарамі, але і відэа, фота-матэрыялы, афіцыйныя дакументы  па гісторыі азначанага перыяду.

Па выніках складання зборніка плануецца правесці афіцыйную прэзентацыю вынікаў даследвання. Праект будзе рэалізоўвацца з верасня па снежань 2011 года. Заяўкі на ўдзел конкурса вы можаце дасылаць па адрэсе vitebskhistory@gmail.com да 20 кастрычніка.

У вас ёсць унікальны шанец  ня толькі паўдзельнічаць у цікавым гістарычным праекце, ня толькі развіць свае здольнасці даследчыка, але і ўпісаць сваё імя ў гісторыю нашага славутага горада. Далучайцеся!!!

Інфармацыю аб ходзе праекта глядзіце ў суполцы Таямніцы Віцебска

Сувязь з арганізатарамі: тэл. 8-029-8940517

Фатаграфія да артыкула: суполка  Таямніцы Віцебска

 

20.09.2011 21:15, Наука и технологии

ВитебскВіцебскТаямніцы ВіцебскаВіцебск. Сучасная гісторыя вачыма жыхароўvitebsk4me

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая