"Мы не барадатыя людзі ў лапцях"

18.02.2012 19:59, Наука и технологии

У Духаўскім кругліку 15 лютага адбылося паседжанне народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”.


Гістарычная рэканструкцыя (рэканструкцыя гістарычнага адзення, вайсковага ўзбраення і амуніцыі, прадметаў культуры і побыту  па музейных і археалагічных находках) – рэч складаная і сярэднестатыстычнаму розуму не заўсёды зразумелая. Дый сапраўды – які сэнс праседжваць дні за вытворчасцю зусім непатрэбных у рэальным жыцці рэчаў: клінкоў, кальчугаў дый даматканых спадніцаў. Як аказалася, сэнс ёсць. А ўдзельнікам клуба можна шмат у чым пазайздросціць.

Народны клуб гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” (“варгенторн” са старажытнашведскага перакладаецца як “башня ваўкоў”) узнік у 2000 годзе. Асноўнымі сферамі яго дзейнасці з’яўляецца аднаўленне матэрыяльнай культуры насельніцтва Днепра-Дзвінскага рэгіёна ў перыяд ранняга Сярэднявечча: крывічаў, латгалаў і выхадцаў са Скандынавіі. Акрамя таго, клуб займаецца эксперыментальнай археалогіяй, рамёствамі Сярэднявечча, на яго базе дзейнічае адзіная ў Віцебску афіцыйная школа ірландскіх танцаў. Не так даўно клуб распачаў новы праект “Віцебская харугва”, мэта якога - навуковая рэканструкцыя матэрыяльнай культуры віцебскага апалчэння (шляхты і мяшчанаў) першай паловы XVII ст.

 

Асноўная дзейнасць клуба – паездкі на фестывалі. Менавіта да іх удзельнікі і рыхтуюцца доўгімі зімовымі вечарамі: ўласнаручна шыюць сабе адзенне, вырабляюць зброю. Непадрыхтаваным туды нельга, бо рознае можа здарыцца: пачынаючы ад жыцця ў намётах пры любым надвор’і і сканчваючы спаборніцтвамі па стральбе з лука, бугуртамі (у рэканструкцыі - бой, “сценка на сценку”) дый абароне крэпасці ад ворагаў. Нават у марскіх бітвах на ладдзях можна паўдзельнічаць. Ці згуляць у суворы жаночы футбол з мячом, які важыць не менш за 5 кг.

На сустрэчу з “Варгенторнам”, не гледзячы на мароз дый тое, што серада – працоўны дзень, завітала шмат аматараў гісторыі: заля была поўная. І я не думаю, што хтось з гасцей пашкадаваў, што прыйшоў: не часта прыходзіцца сутыкацца з людзьмі, для якіх іх захапленне стала неад’емнай часткай жыцця.

“Мы не барадатыя людзі ў лапцях,”- перакрэсліла агульнавядомы міф аб рэканструктарах Лісавіцкая Аксана, адзін з кіраўнікоў клуба. – “Нашыя чальцы – людзі ад 17 да 40 гадоў, студэнты, працоўныя самых розных спецыяльнасцяў, ад мяснікоў у мясной лаўцы да магістраў-мастацтвазнаўцаў – усе, хто любіць гісторыю. Мы займаемся гістарычнымі выставамі, а на Дзень горада ўвесну 2011 года мы наогул зладзілі наш першы сярэднявечны фэст у парку культуры і адпачынку Мазурына. Тады да нас завіталі клубы гістарычнай рэканструкцыі з Віцебска, Наваполацка, Смаленска. Такім чынам, праект атрымаўся міжнародны (смяецца). Да таго ж, мы запрашалі музыкаў, якія граюць сярэднявечную музыку. У гэтым годзе мы спадзяемся, што ўлады горада нам дапамогуць у арганізацыі чарговага фэста. Мы ж у сваю чаргу будзем старацца”.

Як аказалася, варгенторнаўцы таксама распачалі праект па вытворчасці паштовак з выявамі чальцоў клуба ў касцюмах – гэтакая поўная гістарычная рэканструкцыя. Між іншым, у СНГ ніхто, акрамя расейцаў, нічога падобнага не рабіў. Нажаль, праект быў спынены з-за фінансавага крызісу, аднак, спадзяемся, у хуткім часе паштоўкі такога кшталту можна будзе набываць у нашых крамах дый шапіках.

Акрамя фота і відэа прэзентацый, на сустрэчы можна было паразмаўляць з майстрамі, якія займаюцца рознымі сярэднявечнымі рамествамі. Напрыклад, даведацца, якім чынам шыецца абутак са скуры (Сяргей Бабенка, “старажыл” клуба, нават падчас свайго расповеду працягваў майстраваць бот); запытацца ў каваля пра асаблівасці працы з металам у Сярэднявеччы дый патрымаць у руцэ сапраўдны меч; паглядзець на прыстасаванне (дошчачкі), з дапамогай якога ствараўся архаічны тэкстыль; разгледзець схемы вырабу пазументаў (спецыяльныя ўпрыгожванні з золата і серабра, якімі аздабляліся касцюмы, зброя, абутак).

І, нарэшце, прысутныя змаглі атрымаць адказ на галоўнае пытанне сустрэчы: “Навошта займацца рэканструкцыяй?” Як выявілася, нагодаў шмат: у клубе можна добра і з карысцю бавіць час, займацца творчасцю і любімай справай, папаўняць гістарычныя веды, займацца спортам, вандраваць па Беларусі і за яе межамі дый проста знайсці добрых сяброў. Як і зразумець, хто твой сапраўдны сябар па –за межамі рэканструкцыі. Па словах Сяргея Бабенкі, майстра па скуры, у гэтым свеце ўсё стала прадавацца і набывацца, і людзі перасталі шанаваць свой унутраны свет. Менавіта калі займаешся рэканструкцыяй, прыходзіш да высновы, што унутраны свет важнейшы за грошы. Трэба толькі разумець, што заняткі ў клубе патрабуюць шмат часу і фінансавых затратаў, таму, калі ты не збіраешся займацца гэтай справай сур’ёзна, – лепей наведваць фэсты ў якасці турыста.

Пасля  пасеждання гасцям было прапанавана паглядзець міні-выставу, прысвечаную дзейнасці народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”.

Vizh

Суполка народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі "Варгенторн" знаходзіцца тут

18.02.2012 19:59, Наука и технологии

ВитебскВіцебскгістарычная рэканструкцыяВаргенторн

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая