Jam Market — шчырая гарадская падзея

30.10.2014 14:40, Наука и технологии

Лекцыю чытае Захар Шлімакоў — дызайнер, ды-джэй і арганізатар шэрагу лакальных падзей у Мінску. Расповед пра тое, як праводзіць гарадскія кірмашы, барахолкі і невялікія святы. 

Лекцыя ідзе ў храналагічным парадку на ўласным досведзе аўтара. Пачынаем з офіснага карпаратыва на 8 сакавіка. Працягваем рэпетыцыяй саматужнага бэнда на адкрытым паветры. Перарастаем у канцэрт ў цэнтры горада. Перамяшчаемся ў клуб. Потым у кавярню. Адкрываем вінілавую краму. Сканчваем маркетам на вуліцы і ў вялікім завадскім цэху. 

Ці трэба ўмець клёва граць? І якую ролю граюць твае сябры? Як паводзіць сябе з міліцыяй? Як пераносіць падзеі? Як “далбаць” Фэйсбук сваёй рэкламай? Як заахвоціць блогераў і фатографаў? Як стварыць атмасферу і навошта для гэтага ўсяго сцяжкі і дываны?

Лекцыя праведзеная ў межах курсу менеджараў культуры і арт-падзей «Lumini»

30.10.2014 14:40, Наука и технологии

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names