Цытатнікаў мала

02.02.2016 18:26, Наука и технологии

9 лютага ў Мінску пройдзе прэзентацыя ініцыятывы “Цытуй сваё!”, дзе будзе прадстаўлены плён супольнай працы, праз якую беларускае мысленне набліжаецца да сучаснага беларуса, робіцца часткай яго жыцця, ідэнтычнасці, роздумаў пра сябе і свет.

У студзені выйшаў у свет зборнік цытатаў беларускіх мысляроў “Цытуй сваё!”. Ён нарадзіўся дзякуючы высілкам вялікага кола неабыякавых людзей.

Цытатнік стаў вынікам грамадскай кампаніі “Цытуй сваё!”, якая стартавала ў траўні 2015 года. За гэты час мы сабралі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў, якія дасылалі самыя розныя людзі. Разам з выбітнымі беларускімі мастакамі мы стварылі галерэю дызайнерскіх саколак з цытатамі. Пампуйце макеты, замаўляйце ў цэнтрах друку саколкі прывабнай для вас мадэлі і насіце абраныя прынты сабе і ўсім на радасць! 

Запрашаем на прэзентацыю “Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення” 9 лютага ў новае памяшканне Studio67 (пр-т Машэрава 9, корпус 8, другі паверх, уваход праз прахадную завода “Гарызонт”). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Кампанія “Цытуй сваё!” была распачатая ў траўні 2015 года шэрагам інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”Лятучы ўніверсітэтБеларускі саюз дызайнераў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”Беларускі калегіюм, курсы “Мова Нанова”).

Мэта кампаніі – актуалізацыя найлепшых узораў беларускай думкі, запрашэнне да ўважлівага чытання і асэнсавання прамоўленага і заспяванага ў нашай нацыянальнай культурнай прасторы. 

02.02.2016 18:26, Наука и технологии

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске