“ФК “Хмель”

13.01.2010 17:43, Спорт

Зь якім настроем можна ісьці на інтэрв’ю да дырэктара футбольнай каманды пад назвай “ФК “Хмель”, лёзунг якой “Кто не курит и не пьёт – результатов не дает”, а гімн перакладзены з заглаўнай песьні к/ф “Борат”? Але, што называецца, сустракаюць па гімну, праважаюць па ідэі. Зь ёй у мальцаў-футбалістаў усё па-даросламу.

Хто ня хоча стаць дырэктарам? Тым больш генэральным. Можна марыць палову жыцьця, высежваючы перад казённым маніторам свой рост па службовай лесвіцы. Можна ажаніцца на дачцэ генэральнага. А што рабіць, калі ў яго сын? Тады вяртаемся да першага варыянта.

 

Алесь Мінін таксама пасядзеў перад маніторам, пазаймаўся дачкамі, але ад генэральнай мары не адышоў. Заняло ў яго гэта гады чатыры, ня больш. Сёння пад моцнай рукой Аляксандра ў літаральным сэнсе бегае амаль 20 чалавек. Мала таго што бегаюць, дык яшчэ і плацяць за гэта (што праўда, не яму). Дзякуючы іх усеагульным намаганьням на спартовым небасхіле Віцебска зазьзяла зорка пад назвай Футбольны Клюб “Хмель”. Былі два дзясяткі сяброў-сабутэльнікаў, а сталі – “ФК “Хмель” (загінаем пальцамі “казу” і тычым у відэакамэру). Пазьбіраўшыся ў спартовых залах, пабегаўшы па раскіслых вясновых палетках, папацеўшы пад летнім сонцам, брыгада хлапцоў выставіла свой клюб на гарадскі чэмпіянат. І вось насупраць звыклых мясцовым аматарам камандных назваў кшталту “Воднік”, “Віцязь”, “Круазэ” выстаўляюць шыльдачкі з запаветнымі сямю літарамі, а ў залю выбягаюць мальцы ў цішотках з куфлямі піва, хмялёвымі ветачкамі і футбольнымі мячамі…


Алесю, распавядзі, калі ласка, 24-тысячнай аўдыторыі В4М, чым ты яшчэ жывеш акрамя футбола.

На працэнты жыву… (сьмяецца). Музыкай, сябрамі, працай. Працую спецом па продажах будаўнічых матэрыялаў. Арганізоўваю розныя канцэрты.

Не замінае?

Не. Футбол – гэта хобі. Раней займаўся хакеем.

Здаецца, сам Гасподзь пажадаў, каб вашым спонсарам выступіў якісь піўзавод. Як справы ў накірунку падтрымкі?

Перамовы, дарэчы, вядуцца. Магчыма ў хуткім часе віцебскі піўзавод “Дзьвінскі бровар” згадзіцца на падтрымку.

Як іншыя віцебскія каманды ўспрымаюць ваш фірмовы стыль?

Прыходзяць паглядзець на дзіўную каманду. Спачатку сапраўды думалі, што гэта нейкі піўзавод выпусьціў сваю каманду. Там жа граюць “Водаканал”, “Цепласеці”, “Пожтэхніка”, а тут – “ФК “Хмель”. Натуральна, ім было цікава паглядзець, што за алкаголікі сабраліся пагуляць. Напачатку гэта быў прыкол, але потым…

А чаму футбол, чаму не більярд, бокс, хакей?

У хакей я ўжо адгуляў. Там трэба шмат формы, падрыхтоўкі. А футбол прасьцей, тут трэба толькі знайсьці мяч, паляну і – гуляй. Усё з паляны, дарэчы, і пачалося. Першы матч “ФК “Хмель” адбыўся 8 сакавіка на Альгоўскім стадыёне.

А з кім гулялі?

Паміж сабой. Папахалі поле, гэта вельмі спадбалася мясцовым козачкам і каню і мы вырашылі не спыняцца. 

А калі “ФК “Хмель” пачне перамагаць?

Галоўнае не перамога, галоўнае ўдзел, еднасьць сяброў. Мы не так ужо і моцнае дуем – 2:3, 3:4, 5:11. Сёньня, праўда, атрымалася 1:8. Але, для ўсяго патрэбны вопыт. Я, як генэральны дырэктар, раблю пэўныя ратацыі, але ўсё прыходзіць з часам. Трансфэры ў нас пакуль не такія буйныя, як у “Барселоне” – дзьве паўтарашкі, два “Агнетушыцеля”, і гулец – наш. Але з чагось трэба пачынаць.

Алесь, уяві, каб вас заўтра поўным складам вызвалі на абласную нараду па праблемах спорту. На што б найперш зьвярнула ўвагу сп. Косінца футбольная каманда з назвай “Хмель”?

На алкагалізм.

Опа…

“ФК “Хмель” – гэта сьцёб. Калі б нашыя футбалісты і хакеісты не пілі б так шмат, то і футбол, і хакей у нас былі б значна лепшыя. Ведаючы, як яны п’юць, назва каманды была абраная нездарма. Таму за ўсім гумарам мы нясем даволі сур’ёзны пасыл. 
Мы ўсе любім футбол, шануем сяброўскія стасункі. Але нам вельмі важна не толькі пагуляць, але й паказаць, што мы можам перамагаць не толькі за сталом. Хочацца паказаць прыклад моладзі. Плюс прысутнічае ўнутранае жаданьне пайсьці і пабегаць, бо вольны час можна вабіць па-рознаму: пасядзець “Укантакце”, пагуляць у “Мэнэджэр”, паглядзець тэлевізар. А тут – здароўе і настрой.

Новых вам посьпехаў і паменш пены!

Дзякуй!

13.01.2010 17:43, Спорт

Скрайновічфутбол

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая