16.01.2012 16:07, Общество

Ужо напрацягу месяца ў Віцебску ідзе праект "Жыццё пасля гісторыі". Пад яго дахам група выпускнікоў гістарычных спецыяльнасцяў Віцебскага дзяржуніверсітэту розных гадоў распавядаюць пра свае пакручастыя і насычаныя шляхі па рэаліях пасляўнівесрітэцкага жыцця. Іх адрозненні ад сакурснікаў у тым, што яны вырашылі не здраджваць клятве Кліо, а валтузіцца ў гістарычных плашчынях: за ўніверсітэцкімі кафедрамі і ў турыстычных аўтобусах, у музейных фондах і на аспіранцкіх стыпендыях, у школах і культцэнтрах, вывучаючы, выкладаючы, папулярызуючы мінулае альбо час ад часу вярстаючы зборнікі гістарычных артыкулаў ці малюючы афішу для выставы ваярскага рыштунку XVII ст.
Інтэрв'ю выпускнікоў пакрысе збіраюцца ў нізку асабістых гісторый з рэцэптамі поспехаў і прычынамі няўдач, з парадамі для тых, хто яшчэ вагаеца і тых, хто ўжо не мае выбару. Адмысловы зборнік гэтых лёсаў выйдзе напрыканцы месяца, а пакуль студэнты, выпускнікі і выкладчыкі-гісторыкі збіраюцца за круглым сталом, каб паразважаць над дыягназам "Гуманітарый" і выказаць меркаванні па лячэннню.
Сустрэча адбудзецца ў суботу 28 студзеня а 17-й гадзіне ў "Музычнай гасцёўні".
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая