Віцебскі алфавіт

25.08.2015 23:10, Общество

Гэта не конкурс і не модны праект. Мы прапануем далучыцца да агульнай справы. Гэта няцяжка, не займе больш за дваццаць хвілін, але дапаможа ўмацаваць наш Віцебск, яго прыгожы культурны вобраз.

Падумайце пра найбольш важныя падзеі, асобы, мясціны з мінулага і сучаснасці Віцебска. Якія з іх вам хочацца зафіксаваць для нашчадкаў. Якімі рэчамі мы ганарымся тут і зараз? Гэта могуць як канкрэтныя прадметы, так і рэчы, якія ня знойдзеш навобмацак. Абы яны жывілі ваш гонар за Віцебск.

З вашых прапановаў будзе створаны каталог феноменаў, альбо „Віцебскі алфавіт”. Кожнай літары беларускага алфавіта мы падорым па адной ўнікальнасці нашага горада. Важнасць вашых прапановаў будзе ацэненая журы, каб кожная літара магла атрымаць толькі адзін але самы важны феномен.

Збор з 32 цікавостак (па колькасці літар беларускага алфавіта) мы палюбоўна звярстаем у прыгожы электронны каталог. Таксама кожны жадаючы зможа надрукаваць сабе папяровы варыянт.

Да 15 верасня чакаем вашых лістоў з віцебскімі адметнасцямі на e-mail: vitebskabc@gmail.com Яны могуць мець наступны выгляд: “Г — Гутэнберг, М — Мачу Пікчу, Т — тэорыя адноснасці, К — „Каласы пад сярпом тваім””. Няхай для вас важны толькі адзін фенамен, і больш нічога не прыходзіць да галавы — дашліце яго нам. Можа менавіта яго будзе не хапаць у “Віцебскім алфавіце”.

25.08.2015 23:10, Общество

 







IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент