Стажыроўкі, вакансіі, стыпендыі

09.01.2016 01:02, Общество

Форум па трансфармацыйным лідэрстве

Грузінскі інстытут стратэгічных даследаванняў запрашае маладых прафесіяналаў ва ўзросце ад 24 да 35 год з краін Усходняга партнёрства, а таксама з Эстоніі, Літвы, Польшчы і Швецыі прыняць удзел у Форуме па трансфармацыйным лідарстве 2016, які пройдзе з 13 па 17 сакавіка ў Тбілісі (Грузія), і навучальным візіце ў Стакгольм (Швецыя) у сярэдзіне красавіка 2016-га.

Тбілісскі форум па трансфармацыйным лідарстве 2016 ладзіцца пры фінансавай падтрымцы МЗС Швецыі.

Мерапрыемства скіравана на абмен досведам і ведамі пра інтэграцыйныя працэсы ў ЕЗ і звязаныя з імі трансфармацыйныя працэсы ў краінах-сябрах ЕЗ і краінах Усходняга партнёрства.

У форуме прымць удзел эксперты, прадстаўнікі урадаў, фондаў, міжнародных арганізацыяў і бізнэсу.

Удзельнікі з краін Усходняга партнёрства будуць адмыслова запрошаны ў навучальную вандроўку ў Стакгольм.

Праграма прызначана для маладых лідараў. Кандыдаты мусяць быць зацікаўлены ў трансфармацыйным лідарстве. Удзельнікамі форуму могуць быць палітыкі, урадавыя службоўцы, прадстаўнікі сферы адукацыі (выкладчыкі і навукоўцы), прыватнага сектару і грамадзянскай супольнасці.

Патрабаванні да кандытаў/кандыдатак:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Грузіі, Арменіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Швецыі,
  • узрост 24-35 год,
  • свабоднае валоданне ангельскай мовай,
  • дэманстрацыя лідарства у наступных сферах: урад, бізнэс, грамадзянская супольнасць, акадэмічныя ўстановы,
  • наяўнасць патэнцыялу і жаданне граць значную або вядучую ролю ў трансфармацыйных працэсах палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай сферы сваёй краіны і ўзаемадзейнічаць з партнёрамі.

За далейшай інфармацыяй цісніце на спасылку.

 

Стыпендыі для навучання ў краінах Цэнтральнай Еўропы

Вышаградскі фонд прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры і дактарантуры па любой дысцыпліне і ў любой вышэйшай навучальнай установе Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі (каледж, універсітэт, навуковая акадэмія, акадэмія мастацтваў і г.д. дзяржаўнай ці прыватнай формы ўласнасці).

Падаць заяўку могуць студэнты, дактаранты, выпускнікі грамадзянства краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі) і Заходніх Балкан. Стыпендыі даступныя для навучання на любой мове.

Фонд выдае гранты на падарожжа, калі для заяўніка ўстанова навучання знаходзіцца на адлегласці мінімум 1,5 тыс. кіламетраў.

Абмежаванняў па ўзросце кандыдатаў няма.

Дэдлайн - 31 студзеня 2016 года. Каб падаць анлайн-заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Больш інфармацыі тут.

 

Стажыроўка ў Еўракамісіі са стыпендыяй

Еўрапейская камісія прапануе стажыроўку ў Бруселі (Бельгія) з кастрычніка 2016 па люты 2017 года.

Удзельнікі стажыровак атрымаюць штомесячны грант у памеры 1120 еўра, кампенсацыю выдаткаў на падарожжа ў Бельгію, пры неабходнасці арганізатары забяспечваюць медыцынскую страхоўку.

Штогод Еўракамісія прапануе 1300 месцаў для стажораў у выканаўчых структурах і агентствах еўрапейскіх інстытутаў. У прыватнасці, у Еўрапейскай службе знешнепалітычнай дзейнасці і Выканаўчым агентстве па канурэнтраздольнасці і інавацыях.

Патрабаванні да кандыдатаў з любой краіны свету:

  • выпускнік універсітэта / бакалаўр (мінімум тры гады навучання);
  • ангельскай, альбо французскай, альбо нямецкай мовай (узровень С1/С2).

У абавязкі стажораў уваходзяць:

  • удзел і арганізацыя сустрэч, паседжанняў працоўных груп, форумаў, публічных слуханняў;
  • даследчая праца і падрыхтоўка дакументацыі, справаздач, касультацыі, адказы на афіцыйныя запыты;
  • удзел у праектах.

Стажыроўка дае магчымасць атрымаць новыя веды пра ЕЗ, еўраінстытуты і знешнюю еўрапейскую палітыку, атрымаць практычны досвед і прыняць удзел у штодзённай працы Еўракамісіі, прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы.

Дэдлайн падачы заявак - апоўдні па брусельскім часе 29 студзеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды

Крыніца інфармацыі 

 

Адукацыйнае лета ў Нарвегіі

Універсітэт Осла запрашае прыняць удзел у конкурсе на атрыманне стыпендый для летніх курсаў. Стыпендыі прапаноўваюцца для бакалаўрскіх і магістарскіх праграм усіх напрамкаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства краіны, якая ўваходзіць у фокус-групу праекта (Беларусь уключна);
  • пасведчанне валодання ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы:

Грамадзяне Беларусі могуць падаць заяўку як на частковае, так і на поўнае пакрыццё выдаткаў.

Поўная інфармацыі па спасылцы.

 

Павучыцца ў Бруге

У межах Еўрапейскай палітыкі суседства the College of Europe прапануе беларусам вялікую колькасць стыпендый для паслядыпломнай адукацыі.

Навучальныя праграмы (кампусы ў Бруге і Варшаве):

  • Еўрапейскія міждысцыплінарныя даследаванні;
  • Міжнарожныя адносіны і дыпламатыя ў Еўрапейскім звязе;
  • Еўрапейскія палітычныя і адміністрацыйныя даследаванні;
  • Еўрапейскія эканамічныя даследаванні;
  • Еурапейскія прававыя даследаванні.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянста адной з краін Еўрапейскай палітыкі суседства;
  • рэлевантная акадэмічная ступень (для большай колькасці праграм патрэбна ступень магістра, але заяўкі ад бакалаўраў таксама будуць разглядацца);
  • пасведчанні валодання ангельская і французскай мовамі (у выключных выпадках дазваляецца ўзровень А1/А2 французскай мовы).

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя пакрывае выдаткі на вучобу, даследаванні, пражыванне, харчаванне і падарожжа.

За далейшай інфармацыяй клікайце па спасылцы.

 

Вакансія ў Амбасадзе ЗША

Патрабуецца асістэнт па інфармацыйных пытаннях. Далей 

 

Вакансія ў “Новай Еўразіі”

Установа праводзіць конкурс на каардынатараў рэсурсных цэнтраў эканамічнага развіцця. Сярод рэгіёнаў для працы — Мазалаўскі сельсавет Віцебскага раёна. Далей 

09.01.2016 01:02, Общество

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества