Штурхаюць сьвет актыўныя 002

29.08.2010 14:17, Общество


Адукацыйныя сэмінары для рэгіянальных мэнэджэраў культуры


Часопіс «ART-мэнэджэр» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Інстытута імя Гётэ ў Менску рэалізуе з 18 па 31 кастрычніка 2010 году праект «Культурны мэнэджмэнт у Беларусі: рэгіянальны кампанэнт».
У межах праекту заплянавана правядзеньне трэнінгаў, майстар-клясаў, творчых майстэрняў, круглых сталоў, прэзэнтацыяў, лекцыяў, практычных заняткаў, стажыровак. Курс завершыцца прэзэнтацыяй уласнага праекту.
Мэтавыя групы праекту – мэнэджэры ў галіне культуры з пачатковым досьведам праектнай дзейнасьці з рэгіёнаў Беларусі.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:
– дзейнасьць цягам як мінімум 2 гадоў у дзяржаўнай, незалежнай альбо камэрцыйнай установе культуры,
– наяўнасьць станоўчага досьведу ў мэнэджмэнце праектаў, у арганізацыі культурных і творчых мерапрыемстваў (пацьвярджаецца сэртыфікатамі, публікацыямі, рэкамэндацыямі, фота ды іншымі дакумэнтамі),
– зацікаўленасьць у рэалізацыі ўласных праектаў (мерапрыемстваў) у галіне культуры й мастацтва ў Беларусі,
– наяўнасьць уласнай ідэі праекту, якая цягам 2-х тыдняў будзе дапрацаваная й прадстаўленая на заключных прэзэнтацыях,
– абавязковы ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах.

Апошні тэрмін падачы заявак: 5 верасьня 2010 г.

Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся праз тэл.: (+375 29) 774 71 77 (Аксана Барысаўна), (+375 29) 552 46 60 (Ганна Аляксандраўна). Блёг праекту: management-by.blogspot.com, e-mail: libra@buk.by; oksana.v@bk.ru
Падрабязнасьці – на сайце: http://management-by.blogspot.com/p/blog-page_5508.html


Конкурс для маладых журналістаў-экстрэмалаў


Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа запрашае маладых журналістаў на стажыроўку ў "гарачых кропках" з мэтай даведацца, як жыве моладзь ва ўмовах, калі ўзброены канфлікт альбо сытуацыя гвалту зьяўляюцца штодзённай рэальнасьцю. У выніку конкурснага адбору чатыры маладых журналісты атрымаюць магчымасьць паехаць на тыдзень у Грузію, Лібэрыю, Ліван альбо на Філіпіны.

Патрабаваньні для кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 25 год;
- выдатнае валоданьне ангельскай і/альбо французкай мовай;
- выдатныя камунікатыўныя навыкі й творчы падыход;
- уменьне працаваць у шматнацыянальнай камандзе;
- мець зацікаўленасьць у тэмах, якія турбуюць моладзь, і ў гуманітарнай дзейнасьці;
- пацьверджаны вопыт працы валянтэрам у сфэры, зьвязанай з аказаньнем сацыяльных паслугаў/ажыцьцяўленьнем гуманітарнай дзейнасьці.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: competition@icrc.org з пазнакай у тэме "ICRC YOUNG REPORTER COMPETITION".
Больш падрабязная інфармацыя й форма заяўкі - на сайце: http://www.icrc.org

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 кастрычніка 2010 г.


Фотаконкурс "Беларусь шматлікіх культур"


Працягваецца фотаконкурс "Беларусь шматлікіх культураў", адрасаваны вучням старэйшых клясаў і студэнтам.
Ідэя конкурсу – пазнаёміцца зь беларускаю культурай з дапамогай фатаграфіі. Удзельнікі конкурсу на сваіх здымках мусяць прадставіць рэлігійныя й гістарычныя помнікі, абарончыя збудаваньні, замкі ды палацы.
Пераможца конкурсу паедзе на экскурсію ў Брусэль.
Кожны аўтар можа даслаць ад 3 да 5 фотаздымкаў. Тэхніка выкананьня працаў – адвольная. Працы прымаюцца толькі па электроннай пошце. Працы мусяць быць у фармаце JPG памерам мін. 1200Х1600 пікселяў у файлах, ня болей за 1 МВ. Працы дасылайце па адрасе: wasiczek@mmbiuro.pl  у выглядзе файлаў, далучаных да электроннага ліста.

Апошні тэрмін падачы працаў: 30 верасьня 2010 г.

Падвядзеньне вынікаў конкурсу адбудзецца 16 верасьня. Вэрнісаж конкурсных працаў пройдзе ў кастрычніку ў Верхнесілезкім цэнтры культуры ў горадзе Катавіцэ.
Правілы фотакункурсу чытайце тут.


Сэмінар "Пра Эўразьвяз у школе"

Грамадзкае аб'яднаньне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» запрашае зацікаўленых пэдагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплінаў і клясных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным сэмінары «Пра Эўразьвяз у школе», які адбудзецца 18–19 верасьня 2010 году пад Менскам.

Удзел у гэтай праграме дазволіць:
– даведацца пра гістарычныя перадумовы ўзнікненьня ды асноўныя этапы разьвіцьця Эўразьвязу;
– зразумець структуру й спосабы функцыянаваньня асноўных інстытутаў Эўразьвязу;
– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Эўразьвязу;
– атрымаць уяўленьне пра ўзаемадзеяньне ЭЗ і РБ у межах «Усходняга партнэрства»;
– пазнаёміцца з прынцыпамі й падыходамі, формамі й мэтадамі працы з гэтай тэмай.

Удзельнікам сэмінара будзе прапанаваны камплект інфармацыйна-мэтадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй пэдагагічнай дзейнасьці пры правядзеньні ўрокаў і пазаклясных мерапрыемстваў.
Для ўдзелу ў сэмінары неабходна  даслаць запоўненую форму заяўкі на эл. адрас: nastaunik@gmail.com альбо праз факс: (+375 17) 269 90 34. Заяўка тут.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Дзяргай Алы Валянцінаўны праз тэл.: + 375 29 614 52 79.

Апошні тэрмін падачы заявак:  12 верасьня 2010 г.


Дстанцыйныя курсы ЭГУ

Для каго: студэнты
Дзе: Вільня, Летува
Калі: зімовы семестр 2010-2011

У восеньскім семестры гэтага навучальнага году для вывучання ў дыстанцыйным фармаце прапануецца 78 курсаў бакалаўрскага ўзроўню па ўсіх кірунках падрыхтоўкі ў ЕГУ.
Працэдура запісу на курсы і навучанне праводзіцца ў сістэме дыстанцыйнага навучання ЭГУ "Moodle".
Больш падрабязная інфармацыя - на сайце: http://www.ehu.lt/studies/distance/programs/.

Апошні тэрмін рэгістрацыі: 12 верасьня 2010 году.

Паводле: arche.by, nastaunik.info, baj.by

29.08.2010 14:17, Общество

рухаемся!

 













Воскресенье

5

Февраля

сегодня

Понедельник

6

Февраля

Вторник

7

Февраля

Среда

8

Февраля

Четверг

9

Февраля

Пятница

10

Февраля

Суббота

11

Февраля

Воскресенье

12

Февраля

Понедельник

13

Февраля

Вторник

14

Февраля