Рэгістрацыя на курс “Медыя і актывізм”

27.11.2017 00:00, Общество

Навучальны курс “Медыя і актывізм” распачнецца ў Віцебску ў снежні.  Мэта курса – аб’яднаць грамадскіх актывістаў, лідараў меркаванняў і супрацоўнікаў медыя-сферы, каб навучыцца ўзаемнай камунікацыі. Курс прадугледжвае заняткі з прафесійнымі знаўцамі сучаснай медыя-рэчаіснасці – супрацоўнікамі “Радыё Свабода”, TUT.BY, Citydog.by і інш.

Заняткі вызначаюцца шырокай тэматыкай: выкарыстанне аплікацый і дадаткаў у працы журналіста, рэалізацыя медыя-кампаній у Беларусі, магчымасці і пагрозы сацыяльных сетак, медыя-адказнасць аўтараў.

Па выніках навучальнага курса кожны з удзельнікаў атрымае магчымасць скарыстаць веды на практыцы: навучэнцам будуць прапанаваныя тэмы для працы, што кранаюць грамадскае жыццё, сацыяльныя і культурныя праблемы, выбітныя ініцыятывы і праекты Віцебска.

Прыём заявак на курс будзе адбывацца па 10 снежня ўключна. Анлайн-анкета змешчаная па спасылцы.

Больш падрабязнасцяў па адрасе kursmediavtb@gmail.com.

27.11.2017 00:00, Общество

 







Рэгістрацыя на курс “Медыя і актывізм”

Встреча с художником Bazinato

IFMC 2017