Рабіце змеяў, бярыце коўдры

28.06.2017 13:53, Общество

Фэст актыўнага адпачынку “Свята ветру” запрашае 1 ліпеня (12.00 – 20:00) у Парк Мазурына. Наведнікаў чакаюць: 
- конкурс паветраных змеяў (запрашаецца кожны і кожная) 
- лекцыя па этнаастраноміі ад Цімафея Авіліна (у межах праекта “Наука вне себя”) 
- паэтычныя выступы Андрэя Хадановіча, Дашы Бялькевіч, Алеся Сьнега 
- летні маркет, кінапаказы кароткаметражнай анімацыі 
- канцэрт-прыроднік з удзелам Цімафея Авіліна, Мікіты Гушчанка (УЖЕ, The bright Insight), Міхаіла Рубіна і інш. 
- дзіцячая зона, майстар-класы

Арганізатары заклікаюць наведнікаў браць з сабою добры настрой, а такама коўдры, дыванкі ці нешта іншае для пасядзелак. Да парка “Мазурына” па выходных днях спраўна ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус №12, маршруткі №№73, 79, 80 (накірунак – Уланавічы). А лепей закатывайце на роварах. 

Сёлета “Свята ветру” робіцца высілкамі грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма” і супольнасці Vitebsk4Me пры садзеянні Аддзела культуры Віцебскага ГВК і Цэнтра культуры “Віцебск”.

Уваход вольны. Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 25 913-38-76 альбо ў суполцы ВК.

28.06.2017 13:53, Общество

 







Выставка от журнала «Имена»

Дзень вуліцы

Первый беларуский медиахакатон