Прэзентацыя брытанскай стыпендыі — у Віцебску

09.05.2016 20:44, Общество

Стыпендыя Chevening – глабальная стыпендыяльная праграма ўраду Вялікабрытаніі, якая фінансуецца Міністэрствам замежных спраў і партнёрскімі арганізацыямі. Стыпендыя аплачвае навучанне ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі і прызначаная для кандыдатаў, якія валодаюць патэнцыялам, каб у будучыні стаць вядучымі работнікамі і лідэрамі думак. Як правіла стыпендыя прызначаецца на магістэрскія праграмы, разлічаныя на адзін год. Яна была заснаваная ў 1983 годзе і з цягам часу стала прэстыжнай міжнароднай праграмай. Сёння стыпендыя дасягальная для грамадзян 160 краін, за выключэннем ЗША і ЕС. У 2015–2016 навучальным годзе стыпендыянтамі сталі больш за 1500 чалавек. 

Для грамадзян Беларусі адмыслова вылучаецца 6 стыпендый. Заяўкі прымаюцца па любых спецыяльнасцях, хаця існуюць прыярытэтныя для кожнай краіны. Для Беларусі гэта:

• Эканоміка, фінансы, бізнэс.
• Журналістыка і медыя-менеджмент.
• Палітычныя, сацыяльныя даследаванні і права.
• Дзяржаўнае і рэгіянальнае кіраванне.
• Кіраванне ў сферы адукацыі і моладзевых арганізацый.

Мэтавая аўдыторыя: спецыялісты 23–45 гадоў са скончанай вышэйшай адукацыяй, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, валоданнем англійскай мовы, якія маюць досвед працы ў адным з пазначаных прыярытэтных кірункаў альбо ў іншай вобласці, дзе яны праяўлялі лідэрскія якасці.

Прэзентацыя ў Віцебску раскрые для жыхароў горада і рэгіёна магчымасці стыпендыі і механізм удзелу ў конкурсе на яе атрыманне. Таксама госці мерапрыемства змогуць задаць свае пытанні непасрэдна супрацоўнікам Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Сустрэча пройдзе 19 мая ў Выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на вул. Белабародава 5. Пачатак а 17:30. Уваход вольны.

09.05.2016 20:44, Общество

 







IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент