Прайшла прэзентацыя Dotyk

12.07.2015 21:55, Общество

У Віцебску 11 ліпеня а поўдні адбылася прэзентацыя рэгіянальнага квір-кінафестывалю «Dotyk». Фэст пройдзе сёлета ў верасні ў Віцебску. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнічкі і прадстаўнікі «Dotyk», «Ідэнтычнасці» і «ГейБеларусі».

Прэзентація прайшла ва ўтульнай атмасферы бітлз-клуба «Чердачок». Валантэры «Dotyk» распавялі пра мэты і гісторыю фестываля. Яны таксама падзяліліся асабістым досведам удзелу ў першым квір-кінафестывалі, які адбыўся сёлета ў лютым у Менску. Валантэры і госці абмеркавалі тэмы квір, сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці.

Заснавальніца Беларускага праваабарончага цэнтра Наталлі Манькоўская «Ідэнтычнасць» распавяла аб праваабарончым аспекце фэстывалю.

Пасля афіцыйнай часткі госці і організатары гутарылі і частаваліся печывам з кавай ды гарбатай. Падчас нефармальнай сустрэчы госці, якія выказалі жаданне ў якасці валантэраў далучыцца да кінафестывалю ў Віцебску, пакінулі свае кантакты віцебскай каардынатарке Таццяне. Калі вы не паспелі гэтага зрабіць – ніколі ня позна напісаць на адрас: skill2409@gmail.com

Кінафэст у Facebook i VK

12.07.2015 21:55, Общество

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества