Лёс інтэлігенцыі у гады сталінізму

21.06.2016 15:27, Общество

Міжнародная выстава “Жить или писать. Рассказы Варлама Шаламова” адчыненая ў Віцебску да 10 ліпеня. Лёс і творчасць славутага савецкага пісьменніка прадастаўленая на стэндах у арт-прасторы VZAP (вул. Кастрычніцкая, 2). У межах выставы 14 чэрвеня адбылася сустрэча з расійскім даследчыкам шаламаўскай спадчыны, кандыдатам філасоўскіх навук Сяргеем Салаўёвым

Яшчэ адным мерапрыемствам стане публічная лекцыя “Лёсы беларусаў у гады сталінізму”. Яна пройдзе ў чацвер 23 чэрвеня, пачатак а 18-й гадзіне. Выступаць тут будзе віцебскі гісторык і краязнаўца, кандыдат гістарычных навук Мікалай Півавар. На сустрэчы плануецца падняць лёсы значных дзеячаў беларускага грамадства з падобнымі да шаламаўскага досведамі. Гэта паэты, пісьменнікі, гісторыкі, кіраўнікі прадпрыемстваў, якія здолелі перажыць жахі ГУЛАГу, а потым спрабавалі вяртацца да жыцця.

Уваход на лекцыю вольны.

21.06.2016 15:27, Общество

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names