Калядныя ранішнікі для дзяцей

18.12.2016 15:51, Общество

Запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі і дочкамі, унукамі і ўнучкамі на свята! 

24 снежня – музычна-вандроўны аркестрык Vuraj (Мінск) з тэатралізаванай навагодна-каляднай праграмай
7 студзеня – школа ірладскага танца Vargentorn (Віцебск)

Вас чакаюць:
- Музычны спектакль “Калядная казка пра Казу і Пятра”, супольны праект гурта Vuraj і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі
- Сапраўдныя калядоўшчыкі
- Ірландскія танцы і майстар-клас ад школы ірландскага танца Vargentorn 
- Майстар-клас для дзетак па вырабе этнападарункаў
- Салодкі пачастунак
- Беларускія народныя гульні для дзетак

Уваход: ад 6 рублёў
Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс па тэлефоне: +375 33 679-16-32 (Стася)

Заклікаем дзетак прыходзіць у касцюмах зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых ці рамантычна-задуменных персанажаў, на якія ў вас толькі хопіць фантазіі. А бацькоў запрашаем у народных строях! 

Адсвяткуйце разам з дзеткамі сапраўдныя Каляды! 

Арт-паб “Торвальд”, вул. Талстога, 1
24 снежня 2016, 7 студзеня 2017

18.12.2016 15:51, Общество

 







Выставка от журнала «Имена»

Дзень вуліцы

Первый беларуский медиахакатон