Дапамагі прытулку!

12.02.2018 14:05, Общество

Аб'яўляем збор неабходных рэчаў для Віцебскага прытулку для жывёл!

Вы ведаеце, што за свята будзе адбывацца 14 лютага, і самі напэўна, ужо нарыхтавалі сардэчак і падарункаў. І ў гэтай атмасферы ўсеагульнай любові vitebsk4me, паб "Торвальд" і Жывая бібліятэка ў Віцебску хочуць аб'яднацца і падарыць сваю любоў тым, каму яна зараз найбольш патрэбная.

А менавіта: неабходныя рыс, грэчка, геркулес, паштэтная і ліверная каўбаса, сухі корм для шчанюкоў. Цёплыя рэчы на ляжанкі. Пакінуць падарункі можна ў пабе "Торвальд" (вул. Талстога, 1) з 12 па 18 лютага ўключна. Таксама падарункі можна будзе прынесці на саму Жывую Бібліятэку, што адбудзеца 18 лютага з 13 да 17 гадзін на Паддашку (вул. Кастрычніцкая, 12).

Далучайцеся да акцыі любові! 

12.02.2018 14:05, Общество

 







Арт-проект F33

Публічныя прасторы Віцебска і дзе іх шукаць

«Даже пространство необязательно, когда есть, что сказать»