Ці ёсць жыццё пасля гісторыі?

30.01.2012 23:25, Общество

У “Музычнай гасцёўні” 28 студзеня адбыўся круглы стол, прысвечаны праблемам самарэалізацыі выпускнікоў гістарычных спецыяльнасцяў.

Ужо напрацягу месяца ў Віцебску ідзе праект "Жыццё пасля гісторыі". Пад яго дахам група выпускнікоў гістарычных спецыяльнасцяў Віцебскага дзяржуніверсітэту розных гадоў распавядаюць пра свае пакручастыя і насычаныя шляхі па рэаліях пасляўніверсітэцкага жыцця.

Інтэрв'ю выпускнікоў пакрысе збіраюцца ў нізку асабістых гісторый з рэцэптамі поспехаў і прычынамі няўдач, з парадамі для тых, хто яшчэ вагаеца і тых, хто ўжо не мае выбару. Іх адрозненні ад сакурснікаў у тым, што яны вырашылі валтузіцца ў гістарычных плашчынях да апошняга: за ўніверсітэцкімі кафедрамі і ў турыстычных аўтобусах, у музейных фондах і на аспіранцкіх стыпендыях, у школах і культцэнтрах, вывучаючы, выкладаючы, папулярызуючы мінулае альбо час ад часу вярстаючы зборнікі гістарычных артыкулаў ці малюючы афішу для выставы ваярскага рыштунку XVII ст.

Адмысловы зборнік гэтых лёсаў выйдзе напрыканцы месяца, а пакуль студэнты, выпускнікі і выкладчыкі-гісторыкі сабраліся за круглым сталом, каб паразважаць над дыягназам "Гуманітарый" і выказаць меркаванні па лячэннню.

За размовамі ў цесным коле калегаў дый аднадумцаў дзве гадзіны праляцелі імгненна, а разважлівыя абмеркаванні некаторых праблемаў напрыканцы сустрэчы  нават перараслі ў гарачыя дэбаты. Затое кожны атрымаў магчымасць выказаць уласныя думкі наконт набалелых пытанняў, паразважаць аб будучыні гістарычнай навукі, прапанаваць свае ўласныя шляхі развіцця гістарычнай адукацыі.

Самым правакацыйным пытаннем круглага стала сталася апошняе: ці лічаць удзельнікі сябе шчаслівымі з нагоды прыналежнасці да гістфаку. Усе прысутныя далі станоўчы адказ.  Вынік - жыццё пасля гісторыі ёсць. І часам зусім не благое: Кліо заўсёды падтрымлівае тых, хто ёй не здрадзіў.

30.01.2012 23:25, Общество

ВіцебскЖыццё пасля гісторыіМузычная гасцёўняКліо

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая