Беларуская вулічная музыка і тыя, хто яе робіць

18.01.2012 18:34, Общество

Жывучы ў горадзе, мы заўважаем на вуліцах людзей, якія спяваюць і граюць. Хто яны і чаму ім не сядзіцца дома? Якія ў іх узаемаадносіны з міліцыяй і асабіста міністрам культуры? Пра гэта і не толькі размаўляем з віцебскім вулічным музыкам Уладзімірам Булаўскім.

 

Г.В.: Хто такія вулічныя музыкі?

 У.Б.: Вулічныя музыкі – вольныя творцы, якія прэзентуюць сваю творчасць на вуліцы, граюць для тых, хто спыняецца паслухаць іх. Розніца ў параўнанні з іншымі месцамі, дзе можна граць у публіцы: яна нестатычная. Гэта па-першае. Па-другое, у залі ты ствараеш атмасферу для свайго выступу. А вуліца сама стварае атмасферу, у якую ты альбо ўпісваешся, альбо супрацьстаіш ёй. Ты яе змяняеш.

Г.В.: Напрыклад?

У.Б.: Напрыклад, у беларускім паўночным горадзе будуць граць барабаны – і гэта пераносіць у іншы, адрозны ад навакольнага свет.

«А AC/DC можешь? »

— Ці шмат людзей спыняюцца паслухаць барабаны?

— Канечне, шмат. Яны ж незвычайныя. Ёсць такая прымаўка: «заводы стаяць, адныя гітарысты ў краіне». Ніколі ў краіне ня будуць адныя перкусіяністы.

Спыняюцца абсалютна розныя людзі. Самая вялікая падзяка – гэта дзіцячыя ўсьмешкі, калі маленькія дзеці пачынаюць танчыць, падбягаюць памацаць барабаны.

Плюс, дзе ў нас можна пачуць жывыя барабаны – hand drums? А тут ідзе чалавек па вуліцы, сутыкаецца з нечым незвычайным і пачынае думаць: можа, у яго таксама нешта ня так? Можа, яму трэба зьмяніць сваё жыцьцё?

Не, насамрэч! Гэта бязь сьмеху. Людзі спыняюцца, запытваюць, чаму барабаны, не гітара. І яскравы прыклад: хлопец спыніўся, запытаў, папрасіў кантакт, я даў яму свой нумар і зараз яго вучу граць. Ён дарослы склаўшыся чалавек, у яго сям’я, але заахвоціўся.

Людзі зарыентаваныя на мелодыку, сьпевы. Аднойчы спынілася п’янаватая асоба і пачала: а AC/DC можешь?

«Я тебе твою кастрюлю сейчас на голову натяну»

— Агулам людзі ставяцца добра да такіх, як вы?

— Ня ўсе. Яны больш добра ставяцца да таго пачуцьця вольнасьці, якое прыўносіць музыка ў наш сьвет.

— А міліцыя? 

— Часта даводзілася выслухваць абразлівыя выразы ад міліцыі. Самы вясёлы быў “Я тебе твою кастрюлю сейчас на голову натяну”. У Менску граеш да першага АМАПаўца. Прычым быў выпадак гады тры таму ў Менску, калі не было абсалютна грошай, захварэў, пайшоў у пераход. Ішоў нейкі лейтэнант, бачна, што пасьля працы, і ўсё адно спыніўся і сказаў сыходзіць, паклікаў патрульных.

А ў Віцебску з 2011 году дазволілі граць на вуліцах. Адзіны горад на Беларусі, дзе гэта афіцыйна, хоць і не на паперы. 

Пасля таго, як у Віцебску ў 2008 годзе забаранілі граць падчас Славянскага базару, мы спрабавалі дамаўляцца з уладамі. Напрыклад, выкупіць акрэдытацыю ў гарадзкім цэнтры культуры на рамесную дзейнасьць. У 2010 годзе мы паспрабавалі граць – нас забралі ў міліцыю. У нейкі момант я падумаў: чаму б не зьвярнуцца да міністра культуры. А ў гэтым чэрвені ў цэнтры гораду я пабачыў Паўла Латушку (міністр культуры Беларусі – аўт.) з гарадзкім кіраўніцтвам.

Падыйшоў, запытаў: «Спадар Латушка, чаму падчас фестывалю ў Віцебску забараняюць граць вулічным музыкам? » Ён паглядзеў на мяне і кажа: «Зараз мы у мэра запытаемся». І да мэра. Мэр стаіць, вочы расплюшчыў, ня ведае, што сказаць. Побач стаяў начальнік гарадскога ўпраўлення культуры: «Хто забараняе? Ніхто не забараняе! Калі вы апошні раз з шапкай стаялі? Усё, ідзіце, стойце”.

Я кажу: “Мяне ў 2010 годзе забралі ў міліцыю”. “Ніхто нікога ня будзе забіраць! Калі што спасылайцеся на мяне”. “Я, калі што, прыйду да вас, вы мне пропуск выпішаце, што я вулічны музыка і ўсё такое”. Ён пагадзіўся, праблема разрулілася хуценька. Музыкі нарэшце атрымалі магчымасьць вылезьці з пераходаў і заняць пачэснае месца ў горадзе.

Музыка, а не ілюмінацыя, стварае настрой горада

— Ты казаў пра вулічнага музыку як элемент інтэр’еру горада, які ў нас чамусьці ёсць музыкам пераходаў. Ці ёсьць у нас зараз дзе жыць музыкам?

— Асноўная праблема для вулічных музыкаў, якія над зямлёй, гэта адсутнасьць пешаходных вуліц. Шумныя прашпекты не спрыяюць добраму гуку ці стварэнню атмасферы. У Віцебску зрабілі вялікую пешаходную вуліцу і аддалі яе на водкуп мастакам, музыкам і творчым асобам. У Менску такіх вуліц няма. Музыка, а не ілюмінацыя, стварае настрой горада. Гэта велізарны турыстычны патэнцыял, калі ёсьць ня толькі што паглядзець, але і што паслухаць. Чаму людзі едуць у Прагу: не толькі таму што там архітэктура шыкоўная, шмат музеяў, але і таму што там можна пабачыць нешта новае ў музыцы.

— У Празе шмат вулічных музыкаў?

— У Еўропе ж увогуле шмат іх, бо гэта ніякім чынам не абмяжоўваецца і не рэгламентуецца. Хочаш сказаць – вось табе пляцоўка. Вулічная музыка – гэта адзін са складнікаў вулічнай творчасьці. Вулічная пантаміма яшчэ. У нас гэтага не пабачыш. Ёсьць, напрыклад, Арбат у Маскве. Ты можаш прайсьці гэты кіламетар і пабачыць мастакоў, які намалююць цябе за 5 хвілін, розных музыкаў, пачуць лацінскую музыку…

— Што патрэбна для таго, каб чалавек пайшоў на вуліцу?

— Патрэбная смеласць, жаданьне творчасьці. Сьмеласьць – каб вырашыцца на гэты крок, выйсьці і сказаць: “Вось ён я, прымайце мяне”. А людзі ёсьць абсалютна розныя. Знаёмыя зьехалі, з музычнай адукацыяй, акардыяністы, альбо гітарысты, сканчвалі віцебскую музвучэльню. Зьехалі ў Еўропу, граюць на вуліцы. Яны ніколі ў жыцьці ня будуць настолькі самарэалізаваныя тут.

Як зарабляць вольным творцам?

— У Еўразвязе можна пражыць за кошт таго, што ты граеш на вуліцы?
— Нядаўна сустрэў сябра, ён кажа: вось, нядаўна пазнаёміўся з чуваком, ён грае ў Менску ў пераходах на барабанах, зарабляе дзьве штукі баксаў у месяц. Я кажу: дзядзька, гэта нерэальна. Калі б не было ніякіх перашкодаў з боку ўладаў. Ізноў жа, гэта сезонная штука.
Але можна жыць і ў нас, і за мяжой. На фестывалі клёва выязджаць.У нас у Віцебску быў індзеец з Балівіі. У гэтым годзе ён паставіў калонкі, гітару, уключыў, паказваў свае індзейскія штукі. Папсова абсалютна, але народу падабаецца, бо незвычайна; зарабляў добра.
А ў Еўропе, калі табе кінуць 100 чалавек па 1 еўра. У нас гэта трошку меньш за сярэдні заробак.
— Можна ездзіць на заробкі?
— Так. Некаторыя так і робяць. Але вулічная музыка – гэта не толькі спосаб зараблення грошай. Гэта стан душы, жаданьне… Бывае, што кепскі настрой, пайшоў, пайграў на вуліцу, анічога не зарабіў, але ну так добра стала. Ты пабачыў гэтыя станоўчыя эмоцыі, якія ты дорыш людзям. Паўтаруся, дзіцячыя ўсьмешкі…
Памятаю, у мяне не было барабанаў, я граў на вядры, людзі ідуць такія: “Барабаны, барабаны!.. А!.. Ведро…” Дзіцё падыходзіла, спрабавала на тым жа вядры паіграць.
Гутарыла Ганна Валынец.

Г.В.: Ці шмат людзей спыняюцца паслухаць барабаны?

У.Б.: Канечне, шмат. Яны ж незвычайныя. Ёсць такая прымаўка: "заводы стаяць, адныя гітарысты ў краіне". Ніколі ў краіне ня будуць адныя перкусіяністы.

Спыняюцца абсалютна розныя людзі. Самая вялікая падзяка – гэта дзіцячыя ўсмешкі, калі маленькія дзеці пачынаюць танчыць, падбягаюць памацаць барабаны. Плюс, дзе ў нас можна пачуць жывыя барабаны – hand drums? А тут ідзе чалавек па вуліцы, сутыкаецца з нечым незвычайным і пачынае думаць: можа, у яго таксама нешта ня так? Можа, яму трэба змяніць сваё жыццё? Не, насамрэч! Гэта бязь смеху. Людзі спыняюцца, запытваюць, чаму барабаны, не гітара. І яскравы прыклад: хлопец спыніўся, запытаў, папрасіў кантакт, я даў яму свой нумар і зараз яго вучу граць. Ён дарослы склаўшыся чалавек, у яго сям’я, але заахвоціўся. Людзі зарыентаваныя на мелодыку, спевы. Аднойчы спынілася п’янаватая асоба і пачала: а AC/DC можешь?


Г.В.: Агулам людзі ставяцца добра да такіх, як вы?

У.Б.: Ня ўсе. Яны больш добра ставяцца да таго пачуцця волнасці, якое прыўносіць музыка ў наш свет.

Г.В.:  А міліцыя?

У.Б.: Часта даводзілася выслухваць абразлівыя выразы ад міліцыі. Самы вясёлы быў “Я тебе твою кастрюлю сейчас на голову натяну”. У Менску граеш да першага АМАПаўца. Прычым быў выпадак гады тры таму ў Менску, калі не было абсалютна грошай, захварэў, пайшоў у пераход. Ішоў нейкі лейтэнант, бачна, што пасля працы, і ўсё адно спыніўся і сказаў сыходзіць, паклікаў патрульных. 

А ў Віцебску з 2011 году дазволілі граць на вуліцах. Адзіны горад на Беларусі, дзе гэта афіцыйна, хоць і не на паперы. 

Пасля таго, як у Віцебску ў 2008 годзе забаранілі граць падчас Славянскага базару, мы спрабавалі дамаўляцца з уладамі. Напрыклад, выкупіць акрэдытацыю ў гарадзкім цэнтры культуры на рамесную дзейнасьць. У 2010 годзе мы паспрабавалі граць – нас забралі ў міліцыю. У нейкі момант я падумаў: чаму б не зьвярнуцца да міністра культуры. А ў гэтым чэрвені ў цэнтры гораду я пабачыў Паўла Латушку (міністр культуры Беларусі – аўт.) з гарадзкім кіраўніцтвам. Падыйшоў, запытаў: "Спадар Латушка, чаму падчас фестывалю ў Віцебску забараняюць граць вулічным музыкам?" Ён паглядзеў на мяне і кажа: "Зараз мы у мэра запытаемся". І да мэра. Мэр стаіць, вочы расплюшчыў, ня ведае, што сказаць. Побач стаяў начальнік гарадскога ўпраўлення культуры: "Хто забараняе? Ніхто не забараняе! Калі вы апошні раз з шапкай стаялі? Усё, ідзіце, стойце”.

 Я кажу: “Мяне ў 2010 годзе забралі ў міліцыю”. “Ніхто нікога ня будзе забіраць! Калі што спасылайцеся на мяне”. “Я, калі што, прыйду да вас, вы мне пропуск выпішаце, што я вулічны музыка і ўсё такое”. Ён пагадзіўся, праблема разрулілася хуценка. Музыкі нарэшце атрымалі магчымасьць вылезьці з пераходаў і заняць пачэснае месца ў горадзе. 

"Музыка, а не ілюмінацыя, стварае настрой горада" 

Г.В.: Ты казаў пра вулічнага музыку як элемент інтэр’еру горада, які ў нас чамусьці ёсць музыкам пераходаў. Ці ёсць у нас зараз дзе жыць музыкам?

У.Б.: Асноўная праблема для вулічных музыкаў, якія над зямлёй, гэта адсутнасьць пешаходных вуліц. Шумныя прашпекты не спрыяюць добраму гуку ці стварэнню атмасферы. У Віцебску зрабілі вялікую пешаходную вуліцу і аддалі яе на водкуп мастакам, музыкам і творчым асобам. У Менску такіх вуліц няма. Музыка, а не ілюмінацыя, стварае настрой горада. Гэта велізарны турыстычны патэнцыял, калі ёсьць ня толькі што паглядзець, але і што паслухаць. Чаму людзі едуць у Прагу: не толькі таму што там архітэктура шыкоўная, шмат музеяў, але і таму што там можна пабачыць нешта новае ў музыцы.

Г.В.: У Празе шмат вулічных музыкаў?

У.Б.: У Еўропе ж увогуле шмат іх, бо гэта ніякім чынам не абмяжоўваецца і не рэгламентуецца. Хочаш сказаць – вось табе пляцоўка. Вулічная музыка – гэта адзін са складнікаў вулічнай творчасьці. Вулічная пантаміма яшчэ. У нас гэтага не пабачыш. Ёсьць, напрыклад, Арбат у Маскве. Ты можаш прайсьці гэты кіламетар і пабачыць мастакоў, які намалююць цябе за 5 хвілін, розных музыкаў, пачуць лацінскую музыку…

Г.В.: Што патрэбна для таго, каб чалавек пайшоў на вуліцу?

У.Б.: Патрэбная смеласць, жаданьне творчасьці. Сьмеласць – каб вырашыцца на гэты крок, выйсці і сказаць: “Вось ён я, прымайце мяне”. А людзі ёсць абсалютна розныя. Знаёмыя з'ехалі, з музычнай адукацыяй, акардыяністы, альбо гітарысты, сканчвалі віцебскую музвучэльню. З'ехалі ў Еўропу, граюць на вуліцы. Яны ніколі ў жыцці ня будуць настолькі самарэалізаваныя тут. Як зарабляць вольным творцам?

Г.В.: У Еўразвязе можна пражыць за кошт таго, што ты граеш на вуліцы?

У.Б.: Нядаўна сустрэў сябра, ён кажа: вось, нядаўна пазнаёміўся з чуваком, ён грае ў Менску ў пераходах на барабанах, зарабляе дзьве штукі баксаў у месяц. Я кажу: дзядзька, гэта нерэальна. Калі б не было ніякіх перашкодаў з боку ўладаў. Ізноў жа, гэта сезонная штука. Але можна жыць і ў нас, і за мяжой. На фестывалі клёва выязджаць.У нас у Віцебску быў індзеец з Балівіі. У гэтым годзе ён паставіў калонкі, гітару, уключыў, паказваў свае індзейскія штукі. Папсова абсалютна, але народу падабаецца, бо незвычайна; зарабляў добра. А ў Еўропе, калі табе кінуць 100 чалавек па 1 еўра. У нас гэта трошку меньш за сярэдні заробак.

Г.В.:  Можна ездзіць на заробкі?

У.Б.: Так. Некаторыя так і робяць. Але вулічная музыка – гэта не толькі спосаб зараблення грошай. Гэта стан душы, жаданьне… Бывае, што кепскі настрой, пайшоў, пайграў на вуліцу, анічога не зарабіў, але ну так добра стала. Ты пабачыў гэтыя станоўчыя эмоцыі, якія ты дорыш людзям. Паўтаруся, дзіцячыя ўсьмешкі…Памятаю, у мяне не было барабанаў, я граў на вядры, людзі ідуць такія: “Барабаны, барабаны!.. А!.. Ведро…” Дзіцё падыходзіла, спрабавала на тым жа вядры паіграць.

Гутарыла Ганна Валынец

Перахоплена з сайта Альтэрнатыўная моладзевая пляцоўка

18.01.2012 18:34, Общество

ВіцебскбарабаныУладзімір Булаўсківулічныя музыкі

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая