“Віцебскі алфавіт” апублікваны

30.11.2015 20:11, Места

Мы завершылі асноўную частку праекта “Віцебскі алфавіт”. Увосень 2015 г. вы даслалі амаль 250 гарадскіх феноменаў у парадку па літарах беларускага алфавіта. Прапановы мелі вельмі розны характар, часам на мяжы фарса. Найбольш вартыя з іх адабрала спецыяльна сабранае журы.

У выніковы каталог трапілі самыя моцныя вобразы, якія дасылаліся найбольшай колькасцю жыхароў і станоўча ацэньваліся журы. Часцей выбар першых і другіх супадаў. Сярод адназначных фаварытаў — Альгерд, Васіль Быкаў, Віцьба, Дзвіна, Віцебскія замкі, IFMC, тэатр «Лялька», Юдэль Пэн, Ратуша, трамвай, УНОВІС, Марк Шагал. 

Поўны спіс феноменаў з артыкуламі ад прафесійных беларускіх аўтараў глядзіце ў зборніку. Яго электронная версія цалкам даступная па гэтай спасылцы. Таксама ан-лайн версію зборніка можна пагартаць ніжэй, не сыходзячы з гэтай старонкі:

Можам толькі дадаць, што электронны каталог атрымаўся надзвычай прафесійным. Ён звярстаны дызайнерам Ігарам Юхневічам, фотаздымкі для яго былі адмыслова зроблены фатографам Аляксандрай Гарлачовай-Русалоўскай. 

Прэзентацыя праекта “Віцебскі алфавіт” пройдзе ў чацвер 3 снежня ў зале Арт-прасторы “Талстога 7” (г. Віцебск, вул. Талстога 7). Пачатак а 17-й гадзіне. 

30.11.2015 20:11, Места

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества