"Квадрат" не Малевіча

26.02.2015 16:47, Места

Vitebsk4me працягвае знаёміць вас з новымі крэатыўнымі прасторамі, што з’яўляюцца ў горадзе. Гэтым разам мы паразмаўлялі з Яўгеніяй Баравіковай, заснавальніцай арт-студыі “Квадрат”.



— Арт-студыя "Квадрат", што гэта? Распавядзі, як узнікла думка заснаваць яе і што яна ў сябе будзе ўключаць. 

 — Арт-студыю мы бачым як творчую прастору, якая будзе ўключаць у сябе фоташколу для пачынаючых фатографаў, фотастудыю натуральнага асвятлення з некалькімі тэматычнымі фотазонамі. Таксама плануем праводзіць тэматычныя кінапаказы, фотавыставы, супрацоўнічаць з крэатыўным асяроддзем Віцебска і прапаноўваць студыю для арганізацыі абсалютна розных падзей: лекцый, семінараў, творчых сустрэч.
Я даўно хацела адкрыць уласную фотастудыю, але гэтае памяшканне дазваляе рабіць нашмат болей і, натуральна, трэба гэтым карыстацца. Займаюцца арганізацыяй прасторыя я і мае сябры, каторыю любяць творчасць і фатаграфію.

— Адкуль узялася назва "Квадрат"? Ці звязана гэта з Казімірам Малевічам?

— Назва ўзнікла абсалютна выпадкова і ніякім чынам не звязана з Казімірам Малевічам і яго творчасцю. А чаму менавіта квадрат… Ды таму што не круг! (смяецца)

— Каго ты хочаш бачыць у гэтым месцы?

— Мы з камандай хочам бачыць сярод наведнікаў не толькі зацікаўленых у фатаграфіі, але  і проста крэатыўных, цікавых людзей, каторым неабыякавае развіццё творчага патэнцыялу Віцебска.

— Хто будзе выкладчыкамі фота-школы і для каго яна будзе дзейнічаць?

— У нас запланаваны набор у фоташколу па тром накірункам: “Базавы курс. Асновы фатаграфіі”, “Жанравая фатаграфія.Партрэт” і “Lovestory”. Выкладчыкам будзе Аляксей Васянцаў, які мае вялікі вопыт у фатаграфіі, удзельнік шматлікіх воркшопаў і майстар-класаў. Таксама мы плануем запрашаць выкладчыкаў з іншых гарадоў і краін для правядзення семінараў і майстар-класаў. Увогуле, праграмы школы разлічаны на ўсе ўзроўні прафесіяналізма: ад тых, хто толькі набыў фотаапарат, да тых, хто здымае ўжо даўно і мае пэўны досвед.

— Калі чакаць адкрыцця арт-студыі “Квадрат” ?

 — Афіцыйнае адкрыццё ў нас адбудзецца 28-га лютага. Мы плануем правесці фотасушку, дарэчы, запрашаем віцебскіх фатографаў і ўсіх аматараў фатаграфіі да ўдзелу. Пасля мы правядзем кінапаказ, праўда, колькасць месцаў абмежавана, таму праводзім папярэдні запіс.

Арт-студыя “Квадрат” знаходзіцца па адрасе: вул. Зеньковай,1 (дзелавы цэнтр “Капітал”), 4-ты паверх. Запісацца  на фотакурсы і больш даведацца пра студыю можна ў афіцыйнай суполцы "Квадрата"  .

Тэкст: Уладзімер Булаўскі

26.02.2015 16:47, Места

витебскВитебскКультурные места

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names