Куды знік “Hostel Jazz”?

24.07.2011 13:57, Места

Яшчэ  тыдзень таму Віцебск мог пахваліцца сапраўдным хостэлам у цэнтры горада. На сённяшні дзень памяшканне на перакрыжаванні вуліц Крылова і Суворава вольнае.  Куды знік "Hostel Jazz"? Дзе зараз можна эканамічна спыніцца ў Віцебску?  Уладзімер Рамановіч, дырэктар ТАА “Панскі дом”, пракаментаваў сітуацыю з хостэлам ў Віцебску.

 

- Куды знік Hostel Jazz ?

- Hostel Jazz  зачыніўся, бо мы вырашылі перанесці большую частку нашага бізнесу ў Менск. Аднак зусім з Віцебску мы не з'ехалі: па адрэсе пр. Люднікава, 17, расчыніў свае дзверы міні-хостэл. Гэта чатырохпакаёвая ўтульная кватэра, разлічаная на пражыванне 7 чалавек. Акрамя асобных пакояў для пастаяльцаў тут ёсць адзін агульны, з тэлевізарам. Кошты ў міні-хостэле складаюць  50.000 БР за суткі. Прадугледжаны знічкі для студэнтаў. Напрыклад, тыдзень пражывання складае каля 4 эўра ў дзень. Плату прымаем у беларускіх рублях па курсе НБ РБ, што, згадзіцеся, зручна. Зразумела, у хостэле могуць спыняцца і музыкі, аднак паводзіць сябе прыйдзецца прыстойна: навокал жылыя кватэры. Урачыстага канцэрту адкрыцця міні-гатэля пакуль не плануем: усе на адпачынку. А вось у верасні, напэўна, штось і зробім.

Як я ужо раней казаў, большая частка нашага бізнеса пераносіцца ў Менск. Там мы здымаем трохузроўневую кватэру па вуліцы Мазырскай, што ў раёне Камсамольскага возера (гэта 20 – 30 хвілін на трамвае да цэнтра гораду). Крамы, медцэнтр – усё побач.У самім хостэле, акрамя канкрэтна начлегу, можна будзе пайграць у дартс, твістар ці настольны футбол. На трэцім паверсе будзе размяшчацца пляцоўка для правядзення канцэртаў (штось накшталт віцебскага “Чердачка”). Наогул, правобразам менскага Hostel Jazz  можна лічыць кватэру Монікі з серыялу “Friends”, дзе ўсё жыхары жывуць адной  вялікай сям'ей. Урачыстае адкрыццё Hostel Jazz  у Менску плануецца на канец ліпеня – пачатак жніўня. Для спрашчэння рэгістрацыі ў хостэлах (як у Менску, так і у Віцебску) мы плануем стварыць суполку ў сацыяльнай сетцы vkontakt.ru. Таксама прадугледжана сістэма зніжак.

 Суполка Hostel Jazz  у Менску: http://vkontakte.ru/hostel_jazz

vizh

24.07.2011 13:57, Места

ВитебскхостэлHostel JazzУладзімер Рамановіч

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая