Горад бяспраўя

03.11.2010 13:09, Места

В4М не стрымаўся. Мы ўсё ж такі не змаглі абыйсьці ўвагай працяжнае “гаў-гаў” на беларуска-расейкім падворку. Пакуль “менскія” вытачваюць новыя біты ў школьных слесарках, а “піцерскія” льюць са сьвінца касьцеты (дарэчы, там жа за школай), зазірнем на супрацьлеглы падворак, дзе дзядзька Кшыштаф у канфэдэратцы рубіцца ў даміно з аднавяскоўцамі. Яму трэба нагуляцца, бо хутка зноў пакаваць заплечнік і на новы рэйд у Нюрнбэрг, альбо Лёндан, альбо яшчэ куды – рабіць касу на будоўлях, аўтамыйках і складах гародніны. Пра пацанскія разборкі на ўсходзе пан Кшыштаф таксама мае сваё меркаванне. Але ў больш-менш літаратурнай форме яго атрымліваецца выказаць усё ж маладзейшаму пакаленьню. Частку іхняга тэксту мы і пазычылі.

У Маскве каля выхаду з метро цябе можа заатакаваць ватага бяздомных сабакаў, а на цэнтральнай вуліцы побач нечакана праплыве маладая дзеваха на кані. Затое міліцыя з вялікай ласкай падвязе цябе да банкамата, каб ты зьняў для іх на хабар.

Джэк Рэндал быў адным з амэрыканскіх мэнэджэраў, які колькі гадоў таму паверыў у маскоўскае эльдарада. У родным Ню-Джэрсі яго чакала цяжкае карасканьне па карпарацыйных прыступках. У Маскве ён адразу атрымаў прапанову па працы ў банку на пасадзе, да якой у Штатах мусіў бы ўкалываць 10 гадоў. Яшчэ дадаваліся прасторныя апартамэнты ў цэнтры сталіцы і службовы “Лэксус”. Да Масквы ляцеў з палаючым тварам. Гарэлка, Ленін, мафія, прыгожыя дзяўчыны і белыя мядзьведзі. Больш-менш столькі ён ведаў пра гэтую краіну. Суайчыньнікі, што ўжо пажылі ў расейскай сталіцы, казалі, што альбо пакахае той горад з першага погляду, альбо зьненавідзіць. Праз паўгады Джэк вярнуўся ў Ню-Джэрсі. Не вытрымаў у Маскве, нягледзячы на добрыя грошы і працу, якой мусіў прысьвячаць максымум тры гадзіны на дзень.

Першы званочак пачуў, калі яго затрымалі даішнікі і вымусілі на асігнаваньне ім двухсот даляраў. Калі Джэк патлумачыў, што не мае з сабой наяўных, міліцыянты не разгубіліся: “Нічога страшнага, пад’едзем да банкамату.” Спэцэскорт давёз яго з мігалкамі.

"Памятаю яшчэ адзін момант, калі адчуў, што з тым горадам нешта не гэтак. Адной зімовай ноччу на Цьвярской вуліцы, у самым цэнтры, а чацьвёртай уранку мяне ледзь не затаптаў конь, на якім ехала дзяўчына гадоў дзесяці. Падазраю, што гэта была якаясь разбэшчаная дачка аднаго з тых даляравых мільянераў, якіх у сталіцы Расеі сёньня пражывае каля 30 тыс."

Масква ўлетку – гэта шматтыднёвы смог, які душыць горад, а ўзімку – двухметровыя сасулькі, што спадаюць з дахаў. На кожным кроку цябе сустракаюць злачыннасьць (дробная і ў больш буйных памерах), скарумпаваная міліцыя, жабракі, кішэннікі, кілямэтровыя коркі на вуліцах – адным словам пекла. Апошняй кропляй для Рэндала стаў выпадак, калі яго заатакаваў каля станцыі мэтро статак бяздомных сабакаў.

"Масква ёсьць бэтонным пеклам, якім кіруюць законы Дзікага Захаду," - падсумоўвае свой побыт у расейскай сталіцы амэрыканскі банкір.

З аповеду Рэндала вынікае, што Масква – ці не самы негасьцінны горад у сьвеце. Але ж адначасова ён і найбольш акупаваны прыезджымі. Тут пражывае некалькі мільёнаў нзарэгістраваных і нідзе не прапісаных імігрантаў. Афіцыйныя дадзеныя кажуць аб 11 млн. жыхароў, але рэчаіснасьць падае лічбы нават у 17-18 млн. чалавек. У сталіцу сьцягваюцца расейцы з правінцыі, грамадзяне былых савецкіх рэспублік, азіяты, афрыканцы, а таксама і тысячы амерыканцаў ды эўрапейцаў. Калі летась па загадзе прэм’ер-міністра Пуціна міліцыя ўвайшла ў самы вялікі маскоўскі рынак – гіганцкі Чэркізаўскі – то знайшла там сыходзячыя на шмат паверхняў пад зямлю катакомбы. Пад кірмашом паўстаў цэлы горад, у якім імігранты, галоўным чынам з ліку кітайцаў, шылі прадаваны на паверхні тавар – “фірмовыя” вопратку і абутак. У падзямеллі былі нават кавярні і… бардэль з кітайскімі прастытуткамі.

Для кагосьці Масква – гэта шанец на лепшае жыцьцё, для іншых – гэта спадзяваньне разбагацець і зрабіць кар’еру. Заходнія спецыялісты, якія прыбылі ў Маскву на хвалі гаспадарчага буму, асядаюць у люксавых апартамэнтах альбо ў падмаскоўным катэджным пасёлку “Расінка”. Арэнда жыльля тут каштуе штомесяц 10 тыс. эўра, але нягледзячы на гэта за вольнымі квадратнымі мэрамі трэба запісвацца ў чаргу. Карэнныя масквічы з непакоем глядзяць на гэтую іміграцыю. Згодна з прагнозамі ўжо праз некалькі гадоў тыя, хто пражываюць тут хаця б у другім пакаленні, будуць абсалютнай меньшасьцю.

Сталіца Расеі ўражвае і прыводзіць у жах адначасова. Штохвіліну тут набываюць новы мабільнік, але праз кожныя дваццаць яго крадуць. Не ўсе спраўляюцца з тэмпамі зьменаў маскоўскага капіталізму. З году на год расьце колькасьць наркаманаў. Толькі афіцыйна зарэгістраваных іх тут 30 тыс.; наркаманы і валацугі (такіх каля 50 тыс.) – гэта з большага прыезджыя, якія некалі паверылі ў міф маскоўскга эльдарада. Але, відаць, не выйшла.

Візуал: Zastavki.com
Поўны тэкст: Michał Kacewicz,
"Newsweek Polska"

03.11.2010 13:09, Места

Маскваграмадства

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая