Дзень вуліцы

30.08.2017 17:56, Места

Ёсць жаданне зладзіць свята на раёне? Тады не пераключайце канал

Конкурс “Дзень вуліцы” запрашае да ўдзелу актыўных жыхароў і групы людзей са старых, то бок пабудаваных да 1991 г., раёнаў Віцебска. Заяўкі на правядзенне святаў прымаюцца да 15 верасня ўключна.

Прапановы будзе ацэньваць журы з ліку прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, органаў мясцовай улады, кіруючых асобаў камерцыйных прадпрыемстваў. Урэшце, яны адбяруць чатыры прапановы. Сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” дапаможа ініцыятыўным групам у рэалізацыі іх падзей.

Сярод прапаноў могуць быць лакальныя святы, дваравая талака, сустрэчы з цікавымі людзьмі, мастацкія ініцыятывы і інш. Галоўнае, каб гэта было цікава рабіць разам з суседзямі. Арганізатар конкурса “Дзень вуліцы” пастараецца прыцягнуць дапамогу дзяржаўных устаноў, камерцыйных прадпрыемстваў, творчых аб'яднанняў – усе разам мы паспрабуем здзейсніць невялікія, але вельмі важныя ідэі гарадскіх жыхароў.

Каб унесці прапанову на правядзенне “Дня вуліцы” у сваім двары ці раёне, запоўніце, калі ласка, анкету па спасылцы 


Бонус для кожнага

У межах конкурса “Дзень вуліцы” адбудзецца адкрытая прэзентацыя даследавання, прысвечанага гарадскім лакальным святам. У пятніцу 8 верасня каманда сайта 34mag.net распавядзе пра самыя папулярныя і вартыя ўвагі формы культурных мерапрыемстваў, да якіх звяртаюцца арганізатары ў беларускіх гарадах. Сустрэча пачнецца а 17:00 у зале арт-прасторы па вул. Талстога, 7 (Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва). Падчас сустрэчы можна набрацца натхнення для сваіх ідэй, а таксама задаць пытанні аўтарам даследавання і арганізатарам конкурса. Уваход на сустрэчу вольны.

30.08.2017 17:56, Места

 







Выставка от журнала «Имена»

Дзень вуліцы

Первый беларуский медиахакатон