Цэнтр "Дзвіна" запрашае рэалізоўваць задумы

22.12.2010 12:25, Места

 

 

Для віцебскага творцы звыклая традыцыя – пахадзіць па выставачных залах з мольбамі выставіць ягонае мастацтва. Асабліва для творцы маладога. Рознае можна было пачуць за дзьвярыма культурных ўстаноў маладзёну пару гадоў таму: “Нефармат”, “Немэтр”, “Зала распісаная на тры месяцы наперад”.

Без рамак, афішаў і магчымасцяў хоць у нейкі капыл прыцягнуць на свой бенефіс залу спажывальнікаў некаторыя вырашалі ўвогуле не траціць нервы на афіцыйныя ўстановы, а праводзілі выставы на бацькоўскім лецішчы ці ў лесе за Лучосай. Якая розніца, адкуль будуць фота ў інтэрнэце.

Але выдае на тое, што культура нашага гораду паволі адчыняе свае дзверы. Яшчэ колькі мастацкіх пляцовак у адносным цэнтры Віцебску і на бліжэйшыя дзесяцігоддзі праблема доступу будзе вырашана: месца хопіць і для студэнта з бурсы і для рамесніка-залатара. Абы войт не замінаў.

Адна з ластавак новых трэндаў – запрашэнне былога “Задзвіння” мастакоў і творцаў усіх катэгорый выстаўляцца і рэалізоўвацца. Калі гэта для вас актуальна, то больш падрабязную інфармацыю знойдзеце ніжэй у абвестцы.

Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў “Дзвіна” знаходзіцца ў цэнтры горада, у гістарычнай частцы Віцебска. Пад выставачныя плошчы аддадзены помнік архітэктуры XVIII ст., у якім калісь знаходзіліся сяляныя склады, ці т. зв. “лабазы”.

Залы Цэнтра прыстасаваныя пад часовыя выставы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва; на падворку праводзяцца святы, тэатралізаваныя прадстаўленні, кірмашы, канцэрты. У будынку працуе кафэ з нацыянальнай беларускай кухняй.

Акрамя таго штодзённа наведвальнікам прапануецца: знаёмства з мастацтвам віцебскіх рамеснікаў у творчых майстэрнях; урокі практыкі майстэрства і майстар-класы па народных рамёствах; выступленні ансамбля “Сябрына”, клубаў гістарычнай рэканструкцыі і мадэліравання “Нагльфар” і “Паўночная вежа”, узорнага ансамбля народнай музыкі “Жалейка”.

Запрашаем да супрацоўніцтва ў выставачнай дзейнасці мастакоў жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, а таксама творчыя аб’яднанні і народных майстроў.

 

А таксама прапаноўваем наведаць:

Выстава маладых фотамастакоў “АБ’ЕКТЫЎная зіма” з 15.12.2010 г. па 16.01.2011 г. Спроба аб’яднаць адчуванні зімы маладымі фатографамі. 
Выстава дзіцячай творчасці “Казкі Раства” з 24.12.2010 па 23.01.2011 г. Святочная выстава твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзіцячых гурткоў і аб’яднанняў г. Віцебска.
Навагодняя праграма “Пасад Мароза ля Дзвіны” з 27.12.2010 г. па 07.01.2011 г. Вас чакаюць: гульня-вандроўка “У пошуках Мароза Марозавіча”, віншаванне ад Мароза Марозавіча, экскурс па выставе “Казкі Раства” (па папярэдняму запісу); святочны кірмаш сувенірных вырабаў віцебскіх рамеснікаў.

Мы знаходзімся па адрасе: Віцебск, вул. Чайкоўскага 3, 5. Тэл./факс (0212) 36-05-81, 37-00-62. Працуем штодзённа з 10.00 да 18.00. Выхадныя: панядзелак, аўторак.

22.12.2010 12:25, Места

ВитебскДзвінавыставыДвина

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая