“Адамаўскі фэст” у Вялікіх Лётцах

22.04.2016 17:45, Места

У вёсцы Вялікія Лётцы 22 траўня пройдзе другі “Адамаўскі фэст”. Як і ў мінулым годзе праграма свята складаецца з экскурсіі па ваколіцах, прыборкі вакол былой сядзібы батаніка Уладзіміра Адамава і акустычнага канцэрта.

Галоўнымі героямі праграмы стануць:

·  гісторык Мікалай Півавар, які правядзе экскурсію па Вялікіх Лётцах і ваколіцах;

·  дырэктар Лятчанскай базавай школы Міхаіл Дук, які дапаможа з талакой на сядзібе Адамава;

·  лідар гурта “Нагуаль” Лёня Паўлёнак, які прыедзе з Мінска, каб выступіць перад гасцямі з адмысловым канцэртам.

Дзякуючы высілкам арганізтатараў з ліку Сацыяльна-культурнай установы “Віцебск для мяне” і Лятчанскай базавай школы, доступ да ўсіх падзей будзе бясплатны. Як і ў мінулым годзе гасцямі свята будуць выхаванцы Вялікалятчанскага дзіцячага дома.

Збор прызначаны на 12:00 каля аўтобуснага прыпынка Вялікія Лётцы. Адтуль пачнецца экскурсія. З 14:00 плануецца правядзенне талакі, а 16-й пачнецца канцэрт. Усім, хто захоча паўдзельнічаць у прыборцы тэрыторыі вакол сядзібы, арганізатары нагадваюць пра працоўную вопратку і пальчаткі.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да арганізатараў па тэлефоне: +375 29 292-03-28 (Станіслаў)

22.04.2016 17:45, Места

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске