Віцебская мастацкая школа

22.07.2015 01:05, Мінулае

Лекцыя Міхася Цыбульскага — кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта ВДУ, куратара, даследчыка віцебскага мастацтва. Вытрымка з выступу прысвечаная апорным кропкам школы другой паловы ХХ ст. Але аўтар дае і сціслае апісанне бэкграўнда: ад прыватнай школы Юдэля Пэна, праз Вышэйшую народную мастацкую вучэльню да мастацкага тэхнікума — то бок даваенны час.

У поле асноўнае аналіза трапляюць інстытуцыі (мастацка-графічны факультэт, кафедра дызайна), творцы (доўгая плеяда творцаў з прыкладамі іх прац), адміністратары (дэканы і рэктары), падзеі (конкурсы,  фестывалі і, канешне ж выставы), супольнасці і ініцыятывы. Гэта актуальная гісторыя, якая рабілася ледзь не на вачах Міхася Цыбульскага. Творчае аб'яднанне “Квадрат”, дзейнасць Віцебскага аддзялення Саюза мастакоў, суполкі “Віцебкая акварэль”. Творчасць Сталярова, Гумена, Лебедзева, Слепава, Малея, Васільева, Баранкоўскай, Ізаіткі, Раманоўскай, Лісоўскай і дзясяткаў іншых годных людзей.

Лекцыя адбылася ў межах курса менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны “Інтэргісторыя” 

22.07.2015 01:05, Мінулае

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”