Памяць народа

30.01.2015 22:09, Мінулае

4 лютага ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. М. Горкага адбудзецца прэзентацыя конкурса “Памяць народа”.

Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэа-інтэрв’ю “Памяць народа”. Галоўная ідэя конкурсу — зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яго ўспаміны на відэа. Самыя цікавыя з іх даслаць альбо перадаць арганізатарам Конкурса. Незалежнае журы і галасаванне вызначаць трох пераможцаў. Падрабязныя ўмовы Конкурса можна даведацца тут.

Прэзентацыі конкурса “Памяць Народа” пройдуць у Мінску і ўсіх абласных гарадах Беларусі. На сустрэчах можна будзе пазнаёміцца з досведам вусных гісторыкаў, пабачыць, наколькі цікавымі бываюць успаміны сведкаў часу, задаць пытанні.

Адрас бібліятэкі: вул. Фрунзэ, 30а.

Пачатак а 18.30

30.01.2015 22:09, Мінулае

конкурсБеларусьВитебсквитебскмолодежь

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”