Латышы ў гісторыі Віцебска

06.07.2015 13:14, Мінулае

Лекцыя Максіма Каралёва — гісторыка, даследчыка гісторыі латышскай прысутнасці на тэрыторыі Віцебшчыны. Выступ будуецца па храналагічным прынцыпе: з часоў балцкага засялення земляў Усходняй Еўропы, праз гады Рэчы Паспалітай да сярэдзіны ХІХ ст., калі ў Віцебскай губерніі павялічваецца колькасць латышоў-перасяленцаў. 

Асобная ўвага надаецца гадам Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, а таксама латышскай культурніцкай і адукацыйнай дзейнасці ў Віцебску і рэгіёне ў 1920-х гадах. Цэлая старонка ў гісторыі латвійска-беларускіх дачыненняў — праца Консульства Латвіі ў Віцебску ў 1925—1932 гадах, а таксама аднаўленне яго дзейнасці ў 1990-х. 

Лекцыя адбывалася ў межах курса менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны "Interhistory"

06.07.2015 13:14, Мінулае

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске