Экскурсія па прафесіі гіда

03.04.2015 23:18, Мінулае

Лекцыя Уладзіміра Ткачэнкі — гіда-міжнародніка з Віцебска. Невялікая частка па тэорыі экскурсазнаўства. Потым пра асаблівасці прафесіі. Роля гіда ў працы з гісторыка-культурнай спадчынай. Формы экскурсій. Узнаўленне памяці пра культурную спадчыну пад час вандровак. Каштоўнасці ўнутранага турызма. 

Пра што не забыцца распавесці замежнікам? Як выхопліваць дэталі з асяроддзя, а на што лепей не звяртаць увагу? Як распавядаць легенды і як праводзіць экскурсію па горадзе, дзе ты ніколі перад тым не бываў ці не бывала. Увесь расповед “перасыпаны” шматлікімі прыкладамі з багатага досведу Уладзіміра.

Занятак праходзіў у межах курса менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”

03.04.2015 23:18, Мінулае

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске