Архітэктурная спадчына Віцебска

04.09.2015 13:20, Мінулае

Лекцыя Яўгена Калбовіча — архітэктара, рэстаўратара, навуковага кіраўніка гістарычнага цэнтра Віцебска. Яна дзеліцца на дзве часткі. Першая прысвечаная тапаграфіі горада, яго будаўнічаму развіццю з канца XVIII ст. па сённяшні дзень. Другая частка разглядае гісторыю архітэктруных стыляў праз помнікі, змешчаныя ў Віцебску. 

Гэта барочныя будынкі Успенскага і Уваскрасенскага сабораў, касцёла св. Антонія, Уваскрасенскай (Заручаўскай) царквы, касцёла Св. Іосіфа і кляштара іезуітаў. Класіцыстычныя помнікі грамадзянскай забудовы. Архітэктура мадэрна і эклектыкі на прыкладах будынка Акружнога суда, касцёла Св. Барбары. Пасляваенны савецкі ампір у будынках чыгуначнага вакзала і клуба ветэрынарнай акадэміі. 

Лекцыя прысвечаная не толькі гісторыі, але і рэстаўрацыі віцебскіх помнікаў, асабліва тых, дзе сп. Калбовіч прымаў удзел. Гэта касцёл Св. Барабары і помнік прамысловага дойлідства — былыя карпусы кафлянай фабрыкі Лісоўскага. Захапляльная лекцыя ад прафесіянала багата ілюстраваная здымкамі, мапамі, малюнкамі, схемамі, у тым ліку непублікаваным раней архіўным матэрыялам.

Лекцыя адбывалася ў межах курса для менеджараў культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”

04.09.2015 13:20, Мінулае

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names