Восьмыдзень трапіў экспертам

16.03.2017 13:12, Музыка

Даўно віцебская альтэрнатыва не праяўляла сябе на конкурсах і ўзнагародах. “Восьмыдзень” парушыў цішыню – яго альбо “Жнівень” увайшоў у лік намінантаў музычнай прэміі Experty.by.

Гурт «Восьмыдзень» быў створаны ў 2003 годзе, у 2005 годзе атрымаў гран-пры фестывалю «Рок-кола», але толькі напрыканцы 2016 года выдаў свой дэбютны альбом. Калектыў выконвае народныя песні ва ўласных апрацоўках. 

У склад гурта ўваходзяць: Уладзімір Паноў (бас-гітара), Дзяніс Волкаў (бубны) і Дзмітрый Кавалёў (вакал, духавыя інструменты). Альбом быў запісаны на студыі гуказапісу Vinyl у Віцебску. Саундпрадусарам дыска стаў Аляксандр Юр’яў з віцебскага гурта TipToe.

Прэмія Experty.by існуе з 2009 году. У гэтым годзе ў журы прэміі 15 беларускіх і 5 замежных музычных крытыкаў з суседніх краін: Андрэй Бухарын (RollingStone, Расія), Міхал Вячорэк (GazetaMagnetofonowa, Польшча), Міла Краўчук (Karabas.Live, Украіна), Валдас Лапета (GhostNote, Літва) і Хенрыкс Эліас Зэгнэрс (Delfi.lv, Tvnet.lv, Satori.lv; Латвія). 

Пераможца галоўнай намінацыі «Альбом года» атрымае ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад партнёра ўзнагарод – мультымедыйнага праекта Maksivision. Выступ мае адбыцца да 1 чэрвеня 2017 году. 

16.03.2017 13:12, Музыка

 







Выставка от журнала «Имена»

Дзень вуліцы

Первый беларуский медиахакатон